Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае вакансію: мэнэджэр накірунку «Абарона і падтрымка».
Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): 100 %
Месцазнаходжанне: Вільнюс, Літва
Пачатак працы: 1 лістапада 2022 г.
Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Узровень заробку: 1400-1800 €/месяц пасля аплаты падаткаў, у залежнасці ад вопыту і кампетэнцыяў.
Аб арганізацыі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца сябрам Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых няўрадавых арганізацый у 16 дамах розных краінаў. БДПЧ дзейнічае ў чатырох стратэгічных кірунках: адукацыя ў сферы правоў чалавека, узмацненне патэнцыяла праваабаронцаў і іх арганізацый, абарона і падтрымка праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій, міжнароднае адвакатаванне.
Кароткае апісанне пазіцыі: мэнэджэр/кіраўнік накірунку “абарона і падтрымка” адказвае за планаванне, развіццё, агульную каардынацыю і рэалізацыю дзейнасці ў пазначаным накірунку, які ўключае некалькі больш вузкіх паднакірункаў. Праца ў рамках паднакірункаў ажыццяўляецца і каардынуецца адпаведнымі спецыялістамі і каардынатарамі. Пры неабходнасці, мэнэджэр дапамагае ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці. Дзейнасць ажыццяўляецца паводле стратэгічнага і аперацыйнага планаў працы. Мэнэджэр падпарадкоўваецца выканаўчаму дырэктару БДПЧ і праграмнаму мэнэджэру (program manager).
Ува ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам БДПЧ і калегамі займацца стратэгічным планаваннем і развіццём праграмы дзейнасці накірунку;
падрыхтоўваць аперацыйныя (гадавыя) планы і справаздачы аб працы па накірунку;
арганізоўваць і ажыццяўляць маніторынг і ацэнку праграмы (унутраную і вонкавую) ува ўзаемадзеянні з праграмным мэнэджэрам;
удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак і напісанні справаздачаў па праектах , у межах якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку, і супольна з выканаўчым дырэктарам і праграмным спецыялістам весці камунікацыю з донарамі;
адказваць за падрыхтоўку, актуальны стан і выкананне палітыкаў і палажэнняў, згодна з якімі ажжыцяўляецца дзейнасць у рамках накірунку;
каардынаваць дзейнасць персаналу (каардынатараў і спецыялістаў), што ўваходзяць у накірунак «Абарона і падтрымка», дапамагаць выконваць іх задачы;
узаемадзейнічаць з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі БДПЧ па пытаннях рэалізацыі дзейнасці ў рамках накірунку;
рыхтаваць інфармацыю і ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам БДПЧ па пытаннях рэалізацыі працы па накірунку;
пры патрэбе, удзельнічаць у працы камітэтаў і іншых органаў, што прымаюць калегіяльныя рашэнні датычныя аказання паслуг і дапамогі ў рамках накірунку;
арганізоўваць і праводзіць рабочыя сустрэчы персаналу накірунку і паднакірункаў;
ажыццяўляць прэзэнтатыўныя функцыі ад імя накірунку і паднакірункаў;
выконваць іншыя функцыі ў межах арганізацыйнага і зместавага суправаджэння дзейнасці ў рамках накірунку.
Кандыдат павінны мець вышэйшую юрыдычную або іншую гуманітарную адукацыю, пажадана таксама – дадатковую адукацыю ў сферы правоў чалавека; валодаць ангельскай мовай на дастатковым для працы ўзроўні.
агульныя веды ў сферы правоў чалавека;
веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, а таксама права на свабоду асацыяцый, свабоду меркавання, свабоду мірных сходаў, і, у прыватнасці, права быць праваабаронцам;
інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці;
арганізацыйныя навыкі – планаванне, дэлегаванне, праграмнае развіццё, маніторынг і ацэнка;
кіраванне праектамі ў некамерцыйнай сферы;
выдатнае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі.
Устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice, паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі;
пажадана: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.
Досвед кіраўнічай або мэнэджэрскай працы, у тым ліку кіравання праектамі ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
досвед абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўні.
Зацікаўленых просім даслаць CV і матывацыйны ліст (на беларускай, рускай ці ангельскай мове) не пазней за 30 кастрычніка на адрас director@belhumanrights.house з пазнакай назвы вакансіі “мэнэджэр дапамогі” ў тэме.
Таксама пазначце, калі ласка, прынамсі адну асобу, хто мог бы даць рэкамендацыю вашай кандыдатуры, з кантактамі (e-mail, мабільны нумар, мэсэнджэры).