На фота: Андрэй Палуда і Наста Чарнова. Фота: "Гарадзенская Праваабарона"
У Беластоку ў хабе "Новая зямля" 7 кастрычніка прайшла сустрэча з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года, Насты Чарновай, піша "Гарадзенская праваабарона". Асветніцкая акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.
Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі абмяркавалі сённяшнюю сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, правялі паралелі паміж гісторыяй і сучаснасцю ў кантэксце смяротнага пакарання. Таксама Наста Чарнова прэзентавала зборнік абраных вершаў паэтаў, расстраляных ў ноч з 29-га на 30 кастрычніка 1937 года. Усе прысутныя атрымалі зборнік у падарунак.
Дыскусія ў Беластоку на тэму смяротнага пакарання. Фота: "Гарадзенская Праваабарона"
Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"