Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

12 December 2022, 3:17 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2022 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

У намінацыі «Праваабронца года-2022» у спіс увайшлі:

  • Уладзімір Лабковіч;

  • Павел Левінаў;

  • Наста Лойка.

У намінацыі «Журналіст года-2022» вылучаныя:

  • Яўген Атцецкі;

  • Марына Золатава;

  • Аксана Колб.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2022» названыя:

  • Майстэрня паштовак салідарнасці;

  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі;

  • Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 20 снежня 2022 года, пачатак а 15 гадзіне.

Сёлета цырымонія, якая традыцыйна адбывалася 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пройдзе пазней – праз тое, што 10 снежня беларускія праваабаронцы сачылі за ўручэннем Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

See more news

«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 December 2024, 12:34 PM
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 December 2024, 11:45 AM
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці