Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці

Прэмія ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве.
Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці

Гісторыя

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”.

Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.

Тамара Сідарэнка і Павел Сапелка на ўручэнні прэміі. 2008 год. Фота БелаПАН

За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 года) і ўпершыню ў 2016 годзе – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у прасоўванне і абарону міжнароднага права правоў чалавека. У 2023 годзе з'явілася намінацыя «Праваабарончая салідарнасць».

Прэмія ўручаецца ў чатырох намінацыях:

«Праваабаронца года»

На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

«Журналіст/ка года»

На намінацыю «Журналіст/ка года» вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага года найбольш актыўна і яскрава асвятляў/ла пытанні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадскі рэзананс альбо ўплыў на вырашэнне праблем у галіне правоў чалавека і фундаметальных свабод у краіне.

«Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года»

На намінацыю «Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года» вылучаецца грамадская кампанія ці ініцыятыва, якая на працягу мінулага года/гадоў (калі дзейнасць мінулых гадоў паўплывала на сёлетнюю сітуацыю) мела значны ўплыў на вырашэнне той ці іншай праваабарончай праблемы, прыцягнула ўвагу грамадства да праблемы, а таксама спрыяла кансалідацыі праваабарончай супольнасці праз супольныя дзеянні.

«Праваабарончая салідарнасць»

На намінацыю «Праваабарончая салідарнасць» вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Арганізацыі-заснавальніцы

Арганізацыямі-заснавальніцамі прэміі з’яўляюцца:

  • Беларуская асацыяцыя журналістаў

  • ...

  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

  • Беларускі Хельсінкскі камітэт

  • ...

  • Праваабарончы цэнтр “Вясна”

  • Lawtrend

  • Беларускі ПЭН

Лаўрэаты прэміі

Лаўрэаты прэміі ад праваабарончай супольнасці мінулых гадоў:

Навіны па тэме

«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 снежня 2024, 12:34
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 снежня 2024, 11:45
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 лістапада 2024, 12:58
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 лістапада 2024, 09:45
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.