Дыскусійны круглы стол «Адвакаты і прасоўванне імі беларускіх законаў: дзе сканчаецца прававая асвета і пачынаецца дзяржаўная прапаганда»

15:30
пятніца 12 красавіка 2024
АНЛАЙН
Дыскусійны круглы стол «Адвакаты і прасоўванне імі беларускіх законаў: дзе сканчаецца прававая асвета і пачынаецца дзяржаўная прапаганда»

12 красавіка 2024 года а 15:30 СЕТ (15:30 - Варшава, 16:30 - Вільня, 16:30 - Менск, працягласць 1,5 гадзіны) адбудзецца круглы стол па тэме  "Адвакаты і прасоўванне імі беларускіх законаў: дзе сканчваецца прававая асвета і пачынаецца дзяржаўная прапаганда".

Органы самакіравання беларускай адвакатуры з 2020 года прайшлі амаль усе стадыі поўнага падпарадкавання дзяржаўным органам (у прыватнасці, Мінюсту) і цяпер цалкам функцыянуюць як адзіны арганізм па прасоўванні дзяржаўных канцэптаў. Выконваючы гэтую функцыю, некаторая частка беларускіх адвакатаў актыўна ўключылася ў прасоўванне беларускіх законаў, практыкі прымянення гэтых законаў, у тым ліку канцэптаў і наратываў прапаганды. 

Найбольш яскрава гэта праявілася перад выбарамі 2024 года. Адвакаты актыўна выступалі ў школах, ВНУ, працоўных калектывах з дзяржаўнымі наратывамі аб якасці беларускага выбарчага заканадаўства, аб неабходнасці прыходзіць на датэрміновае галасаванне, аб тым, што галасаванне з'яўляецца абавязкам грамадзян, а не правам.

Прыклады такіх выступаў адзіндватрычатыры. Адвакаты нават прымалі ўдзел у тэлевізійных праграмах разам з Рыгорам Азаронкам, дзе неслі наратыў аб недапушчальнасці несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. А ў гэтым відэа адвакаты без ценю сумневу разважаюць аб тым, што грамадству не патрэбныя заходнія каштоўнасці, таму беларускі народ вырашыў замацаваць у Канстытуцыі, што шлюб можа быць толькі паміх мужчынай і жанчынай.

Мы лічым, што гэта адбываецца не толькі па прычыне прымусу з боку кіраўніцтва Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, але і таму, што ў адвакатаў няма зараз арыенціраў, што добра, што кепска, што з'яўляецца саўдзелам у прапагандзе, а што –  сапраўды прававой асветай. У сувязі з гэтым мы прапануем абмеркаваць гэтыя пытанні на паседжанні клуба.

 Мы рады інфармаваць, што ў паседжанні клуба прыме ўдзел эксперт у галіне супрацьдзеяння прапагандзе, старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі, а таксама прафесійны псіхолаг, які працуе ў галіне супрацьдзеяння прапагандзе (будзе ўдзельнічаць ананімна).

 План мерапрыемства:

1. Разбяромся ў тэрмінах: што такое прапаганда, што такое дэзынфармацыя, а што такое місінфармацыя. Размова са спецыяльнымі экспертамі.

2. Дзе пралягае мяжа паміж прапагандай і прававой асветай. Дыскусійная частка.

а) Супярэчнасць унутранага заканадаўства і ацэнак міжнародных органаў: ці з'яўляецца адвакат экспертам
б) Што для адваката галоўнае ў галіне прававой асветы, ці можна ўвогуле ўдзельнічаць у абмеркаваннях пытанняў прафілактыкі парушэнняў
в) Дзе пралягае мяжа паміж наўмыснай прававой непісьменнасцю адваката і добрасумленным няведаннем
г) Калі мы можам казаць пра парушэнні адвакацкіх абавязкаў, саўдзеле ў крымінальным злачынстве альбо іншых парушэннях

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба запоўніць анкету. Спасылка для ўдзелу будзе дасланая непасрэдна перад мерапрыемствам.

NB! На мерапрыемстве прадугледжаны адпаведны ўзровень бяспекі - так, да ўдзелу дапускаюцца асабіста знаёмыя арганізатарам асобы, альбо асобы, якіх арганізатары могуць ідэнтыфікаваць праз партнёрскія суполкі. Таму просім пісаць у анкеце дадзеныя, якія дазволяць вас ідэнтыфікаваць альбо звязацца з суполкай, якая дапаможа вас ідэнтыфікаваць. Мы запрашаем удзельнікаў з Беларусі да ўдзелу з улікам магчымасцяў па бяспецы. Па запыце мы дасылаем інструкцыю аб тым, як павысіць бяспеку пры ўдзеле ў мерапрыемствах праз Zoom.

Будзем радыя бачыць вас на нашых мерапрыемствах.

Глядзiце таксама

VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
06 мая 2024, 11:45
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
BHRH Executive Director is responsible for the planning, development, overall coordination/implementation, and supervision of strategic areas of the BHRH activities; for fundraising, liaising with donors and partners; for overseeing staff and ensuring smooth operations of the organization.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
30 красавіка 2024, 08:14
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
Ситуация в отношении свободы ассоциаций и положения беларусских НКО в Беларуси остается по-прежнему плохой.
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
30 красавіка 2024, 08:02
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
В этом выпуске LawtrendMonitor представлены обзоры ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества за 2023 год и за март 2024 года.
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
30 красавіка 2024, 07:48
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці