Сьняданак-кансультацыя: «Праца з персанальнымі зьвесткамі: з чаго пачаць і што вы павінны мець»

10:00
чацвер 10 жніўня 2023
Вільнюс, Літва
, Вільня, дакладнае месца пасьля рэгістрацыі
Сьняданак-кансультацыя: «Праца з персанальнымі зьвесткамі: з чаго пачаць і што вы павінны мець»

Сьняданак-кансультацыя пройдзе 10 жніўня 

Запрашаем на сьняданак-кансультацыю па працы з персанальнымі зьвесткамі ў Вільні (Літва).

Пра што паразмаўляем падчас сняданку:

  • Што такое GDPR і як праца з персанальнымі зьвесткамі рэгулюецца ў Літве

  • Праца з пэрсанальнымі зьвесткамі супрацоўні_ц, кліент_ак, падрадчы_ц

  • Першыя крокі да выкананьня GDPR, якія можна зрабіць ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў

  • Якія палітыкі і працэдуры варта мець арганізацыям і ініцыятывам

  • Навошта арганізацыям мець у штаце Privacy officer

 Эксперт_камі выступяць*:  Таццяна Лукашавічэне, прэзідэнтка LDAPA, і Людaс Карніцкас, старшыня праўлення LDAPA.

Для каго?

Мы запрашаем прадстаўн_іц беларускіх НДА, якія хочуць змяняць сваю працу з персанальнымі дадзенымі ў адпаведнасці з GDPR. 

Калі? Дзе? Як?

  • 10.08 (чацвер)

  • 10:00-11:30

  • Вільнюс, дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі 

  • руская і англійская (з перакладам)

 Рэгістрацыя абавязковая  па спасылцы https://forms.gle/HPZp7t2mDuwoUMfQ7 і адкрытая да 23:59 08.08. Пасля рэгістрацыі за дзень да мерапрыемства 09.08 вы атрымаеце запрашэнне з адрасам правядзення сняданка.

Каб падрыхтавацца да вэбінара, раім прачытаць артыкул «Чаму і як нам трэба клапаціцца пра прыватнасць персанальных дадзеных».

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org

Гэты сняданак з’яўляецца часткай сумесных дзеянняў ІншыЯHuman Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Сачыце за сацсеткамі арганізатар_ак і не прапусціце анонсы наступных падзей і карысныя матэрыялы.


 *Падрабязней пра эксперт_ак: 

Таццяна Лукашавічэне, прэзідэнтка LDAPA

Сертыфікаваны CIPP/E эксперт па абароне дадзеных са шматгадовым вопытам працы ў сферы міжнароднага права ў дзяржаўным і прыватным сектарах. Паспяхова кіравала праграмай укаранення Агульнага рэгламенту па абароне персанальных дадзеных (GDPR) у адной з найбуйнейшых міжнародных кампаній, якія працуюць у сферы тэлекамунікацый, ІТ і ТБ-паслуг. Супрацоўнічала з эксперт_камі па абароне персанальных даных з краінаў Балтыі і Скандынавіі. Валодае ведамі па прававым рэгуляванні абароны персанальных дадзеных не толькі ў Літве, але і ў іншых еўрапейскіх краінах

Людaс Карніцкас, старшыня праўлення LDAPA

Спецыялізуецца ў галіне абароны персанальных дадзеных і мае шматгадовы досвед працы ў гэтай сферы. Кансультуе кампаніі ў галіне тэхналогій, аховы здароўя, фармацэўтыкі, вытворчасці і іншых строга рэгуляваных сектараў.

Арыгінальная публікацыя

Глядзiце таксама

Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
12 мая 2024, 14:21
Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
29-31 траўня Правабарончы цэнтр Вясна і Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" ў межах Кампаніі праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з Генеральным дырэктаратам па правах чалавека і вяршынстве права Рады Еўропы запрашаюць прыняць удзел у хакатоне ў Вільнюсе, дзе мы зможам распрацаваць ідэі дзеянняў па скасаванні смяротнага пакарання ў Беларусі.
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
06 мая 2024, 11:45
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
BHRH Executive Director is responsible for the planning, development, overall coordination/implementation, and supervision of strategic areas of the BHRH activities; for fundraising, liaising with donors and partners; for overseeing staff and ensuring smooth operations of the organization.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
30 красавіка 2024, 08:14
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
Ситуация в отношении свободы ассоциаций и положения беларусских НКО в Беларуси остается по-прежнему плохой.
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
30 красавіка 2024, 08:02
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
В этом выпуске LawtrendMonitor представлены обзоры ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества за 2023 год и за март 2024 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці