Запрашаем на Міжнародную школу правоў чалавека для маладых актывістаў з Украіны і Беларусі

03 красавіка 2021, 17:15
Запрашаем на Міжнародную школу правоў чалавека для маладых актывістаў з Украіны і Беларусі

Цікавіцеся правамі чалавека і марыце навучацца рабіць праваабарончыя інфармацыйныя кампаніі? Хочаце ўдасканаліць свае веды пра абарону правоў чалавека і быць праваабаронцам? Марыце знайсці аднадумцаў з розных рэгіёнаў Украіны і Беларусі? Прапануем стаць студэнтам Міжнароднай школы правоў чалавека для маладых актывістаў і актывістак Украіны і Беларусі.


Восток SOS у партнёрстве з Асветным домам правоў чалавека ў ЧарнігавеПраваабарончым цэнтрам “Вясна” і Асацыяцыяй УМДПЛ запрашаюць удзельнічаць у адукацыйнай праграме аб правах чалавека. На працягу двух з паловай месяцаў з красавіка па чэрвень 2021 года каля 50 маладых актывістаў і актывістак з Украіны і Беларусі возьмуць удзел у інтэнсіўным анлайн-курсе аб правах чалавека на базе платформы Сеткі Дамоў правоў чалавека ILIA Online. Удзел у гэтым курсе пераканае вас, што і анлайн-навучанне можа быць надзвычай цікавым і карысным.

Найбольш матываваныя і актыўныя ўдзельнікі, якія паспяхова прайдуць навучанне, змогуць узяць удзел у афлайн-сэсіі ў чэрвені 2021 года (ва ўмовах спрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі для міжнародных падарожжаў). Вас чакае пяцідзённы трэнінг пра права чалавека і дзеянняў у абарону супольных інтарэсаў. Сустрэча пройдзе ў Асветным доме правоў чалавека ў Чарнігаве.

Што такое Міжнародная школа правоў чалавека для маладых актывістаў і актывістаў з Украіны і Беларусі?

Гэта ўнікальная платформа доступа да нефармальнай адукацыі, якая дае магчымасць павялічыць патэнцыял праваабарончых арганізацый і ўсталяваць нефармальныя сувязі паміж моладдзю Украіны і Беларусі, якая гатовая дзейнічаць у абарону правоў чалавека.

Пасля праходжання адукацыйнага курса удзельнікі атрымаюць неабходныя веды, знаёмствы, экспертную і рэсурсную падтрымку для рэалізацыі інфармацыйных кампаній у абарону правоў чалавека і права быць праваабаронцам.

Што вы атрымаеце ад удзелу ў Школе:

·       Агульнае разуменне таго, што такое правы чалавека і чым яны адрозніваюца ад усіх іншых правоў;

·       Глыбокае разуменне кантэксту правоў чалавека ў Беларусі і Украіне;

·       Навыкі вырашаць кейсы, звязаныя з сітуацыяй у вашай краіне;

·       Магчымасць задаваць пытанні і атрымліваць зваротную сувязь;

·       Веды, дзе можна атрымаць якасную і даступную адукацыю ў сферы правоў чалавека і як прымяняць гэтыя веды на практыцы;

·       Доступ да платформы для ўзаемадзеяння з актывістамі з Украіны і Беларусі ў рамках супольных дзеянняў для рэалізацыі інфармацыйных кампаній у абарону правоў чалавека і права быць праваабаронцам.

Вы можаце стаць студэнтам школы, калі:

·       Вам ад 18 да 35 гадоў;

·       Вы жывеце ва Украіне ці Беларусі;

·       Вы вольна валодаеце расейскаю, украінскаю і/або беларускай мовай;

·       Вас цікавіць тэма абароны правоў чалавека на розных узроўнях;

·       Магчыма, вы ёсць або хочаце стаць валанцёрам/актывістам праваабарончай арганізацыі, дзейнічаць у абарону грамадскіх інтарэсаў з дапамогай асветных, адукацыйных і іншых вііідаў дзеянняў у сферы правоў чалавека;

·       Калі вас цікавіць абарона права быць праваабаронцам;

·       Вы гатовыя прысвяціць час для працы і ўдзеле ў курсе, а таксама для камунікацыі з трэнерамі, ментарамі, экспертамі і іншымі студэнтамі.

·       Чакаецца, што ўдзельнікі не толькі будуць мець базавыя веды аб правах чалавека і разнастайны досвед грамадскай дзейнасці, але і будуць моцна матываваныя даведацца больш.

Як падаць заяўку:

Запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы: https://cutt.ly/HR_School 

Дэдлайн: 8 красавіка 2021 года

Вынікі адбору: да 12 красавіка.

Для паспяховага праходжання анлайн-часткі асветнага курсу удзельнікам трэба будзе наведваць вэбінары, браць у іх актыўны ўдзел і праходзіць тэставанне пасля кожнага этапа.

Як будзе праходзіць анлайн-навучанне:

Вучоба будзе праходзіць на платформе Міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека ILIA Online і ў Zoom у фармаце вэбінараў 1-2 разы на тыдзень. Студэнты будуць атрымліваць шмат інфармацыі для самастойнага вывучання (тэксты, відэа, кінафільмы і т.д.), праходзіць тэсты самаправеркі.

Працягласць Школы:

З красавіка па чэрвень 2021 года – анлайн-навучанне.

Чэрвень 2021 года – пяцідзённы афлайн-трэнінг у Асветным доме правоў чалавека ў Чарнігаве. 

Чэрвень-ліпень 2021 года – распрацоўка і рэалізацыя інфармацыйных кампаній на тэмы абароны правоў чалавека і права быць праваабаронцам.

Ліпень-жнівень 2021 года – заключны трохдзённы афлайн-трэнінг і прэзентацыя вынікаў кампаній удзельніка Школу падчас Асветнага фэста правоў чалавека ў Асветным доме правоў чалавека ў Чарнігаве.

Удзел бясплатны, выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрывае арганізатар. Адбор удзельнікаў праходзіць на конкурснай аснове.

Кантактная асоба:

Вольга Урсол – менеджэрка асветных праграм Восток SOS

urs.ol@vostok-sos.org

066 376 51 06

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці