)
Экспертна-аналітычная дзейнасць экспертаў, выпускнікоў і ўдзельнікаў ILIA-By падтрымліваецца і развіваецца з 2006 года.
Cпачатку гэтая дзейнасць рэалізавалася праз выдавецкую працу: падрыхтоўку і выпуск зборнікаў аўтарскіх артыкулаў, лепшых правапрымяняльных практык і тэматычных выданняў.
З 2023 года Лабараторыя ладзіць навучанне і ментарскую падтрымку для юрыстаў і праваабаронцаў, распрацоўвае прапановы па юрыдычных рэформах, а таксама забяспечвае даследчыя і адвакацыйныя інструменты для ўзмацнення беларускай праваабарончай супольнасці ў выгнанні і не толькі.
Інвестуючы ў адукацыю па правах чалавека, даследаванні і прафесійныя сеткі, гэтая ініцыятыва забяспечвае бесперапыннае развіццё незалежнай праваабарончай думкі і экспертызы, арыентаванай на рэформы, нягледзячы на рэпрэсіі.
У 2024-2025 гг. удзельнікі Лабараторыі абралі фокус работы: будучыя рэформы адвакатуры і крымінальнага працэса.
Цягам апошніх гадоў беларускія адвакаты-праваабаронцы сістэмна і экспертна аналізавалі міжнародныя стандарты адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, уключна з палажэннямі Канвенцыі аб абароне прафесіі адваката, а таксама па дакументаванні і ацэнцы парушэнняў гэтых стандартаў у Беларусі. Наступнымі крокамі сталі фармаванне ўласнага бачання адвакатуры ў дэмактарычнай Беларусі, выпрацоўка прававых і інстытуцыйных раўэнняў па аднаўленні адвакатуры і права на абарону, што стала падмуркам праекта Закона аб адвакатуры. Канцэпцыя закона і сам законапраект былі абмеркаваныя ў прафесійнай супольнасцю і дапрацаваныя з улікам заўвагаў і прапановаў. Цяпер праект закона праходзіць міжнародную экспертызу.
Адвакаты з вялікім практычным досьведам працы па крымінальных справах і веданьнем міжнародных стандартаў правоў чалавека, пры ўдзеле замежных экспертаў, дасьледавалі тыя сферы крымінальнага працэса ў Беларусі, дзе правы чалавека парушаюцца найчасцей.
Падчас гэтай працы нормы закона і рэальная практыка супастаўляліся з міжнароднымі стандартамі і досведам іншых краін, выяўляліся праблемныя зон, якія патрабудць рэфармавання, і фармаваліся прапановы па іх змяненні, скіраваныя на прывядзенне крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі і на папярэджанне парушэнняў правоў чалавека. Вынікі даследаванняў абмяркоўваліся на сустрэчах юрыстаў, па выніках якіх рэкамендацыі ўнесеныя ў тэксты. Вынікі гэтай работы будуць карыснымі для фармулявання зменаў у крымінальна-працэсуальны кодэкс.
У 2025 годзе аналітычная работа ішла ў межах тэмы пераходнага правасуддзя як неабходнага элемента перахода ад аўтарытарнага рэдыма да дэмакратычнага ладу ў Беларусі. У фокусе даследаванняў былі як тэарэтычныя асновы, якія дапамагаюць грамадзянскай супольнасці усвядомлена ўдзельнічаць у гэтых працэсах, так і аналіз асобных аспектаў меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасці. Гэтая работа робіць унёсак у дакументаванне і прававую ацэнку дзеянняў прадстаўнікоў дзяржавы з пункту гледжання адказнасці за гэтыя дзеянні.