Адукацыя ў сферы правоў чалавека

Адукацыя ў сферы правоў чалавека

ILIA-By

ILIA-By (скарочана – ILIA-By, ад англ. «International Law in Advocacy in Belarus») - гэта адукацыйная праграма Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава, у межах якой адбываецца навучанне правам чалавека.

Праект дзейнічае, каб абарона правоў чалавека ў Беларусі адбывалася больш якасна, і каб узмацняўся патэнцыял арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць і прасоўваюць правы чалавека. Мэта дасягаецца праз падвышэнне прафесійнай кваліфікацыі праваабаронцаў, у тым ліку адвакатаў і юрыстаў няўрадавых арганізацый.

Лабараторыя ILIA-By BELIEVE

Часткай ILIA-By з'яўляецца Экспертна-аналітычная лабараторыя ILIA-By BELIEVE (Belarusian Legal Improvement through Education, Verification, and Empowerment).

З 2023 года Лабараторыя праводзіць навучанне і ментарскую падтрымку для юрыстаў і праваабаронцаў, распрацоўвае прапановы па юрыдычных рэформах, а таксама забяспечвае даследчыя і адвакацыйныя інструменты для ўзмацнення беларускай праваабарончай супольнасці ў выгнанні і не толькі.

«Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку»

Часткай ILIA-By з’яўляецца праект «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку»

(анг. Brings International Standards Home, скарочана BISH).

Пасляадукацыйная дзейнасць (Follow-up)

Таксама ў праграму ILIA-By уваходзіць праект пасляадукацыйнай дзейнасці выпускнікоў Follow-up.

У межах праекта выпускнікі, каманда БДПЧ і эксперты застаюцца на сувязі, абменьваюцца навінамі, аб'ядноўваюцца ў ініцыятывы для супольнай праваабарончай працы. Напрыклад, удзельнічаюць у навучальных візітах, міжнародных канферэнцыях, выдаюць навуковыя зборнікі.

Гісторыя

ILIA пачыналася як праграма Сеткі дамоў правоў чалавека, у якой удзельнічалі Дамы правоў чалавека і партнёрскія арганізацыі з Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны.

З 2017 года міжнародная частка ILIA трансфармавалася з праграмы ў агульную праграмную абалонку для супольнай дзейнасці краін-удзельніц, якая складаецца з адукацыі ў сферы правоў чалавека для адвакатаў і праваабаронцаў, а таксама арганізацыю пасля-адукацыйных мерапрыемстваў. ILIA-By ўваходзіць у IILIA як яе частка.

Навіны па тэме

Сабіна Брыло: «Я баюся, што тыранія магчымая ў любой краіне Эўропы»
07 жніўня 2026, 11:02
Сабіна Брыло: «Я баюся, што тыранія магчымая ў любой краіне Эўропы»
29 чэрвеня 2026 году літоўскі навінавы партал 15min апублікаваў інтэрвію журналісткі Сары Пуасан зь беларускай паэткай і журналісткай Сабінай Брыло, выпускніцай Беларускай праваабарончай школы BISH. Размова была прымеркаваная да выхаду кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах».
Ці магчыма абараніць правы чалавека ва ўмовах «скасаванага права»? Дыскусія аб кнізе «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах»
15 ліпеня 2026, 09:45
Ці магчыма абараніць правы чалавека ва ўмовах «скасаванага права»? Дыскусія аб кнізе «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах»
27 чэрвеня ў Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах» і дыскусія пра палітычны й прававы кантэкст гэтай справы.
Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія
22 чэрвеня 2026, 08:04
Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія
Сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня, у суботу, а 18:00. Дом нацыянальных супольнасьцяў / Tautinių bendrijų namai. Raugyklos g. 25, Vilnius
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
29 мая 2026, 09:06
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з адукацыйнай праграмай ILIA-By запрашаюць супрацоўнікаў і валанцёраў беларускіх грамадскіх арганізацый, актывістаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых прайсці апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё.