Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні – гэта беларуская праваабарончая арганізацыя, частка міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека.
Дом працуе, каб палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ў свеце, падтрымаць беларускіх праваабаронцаў і ўмацаваць іх арганізацыі.
Барыс Ігаравіч Звозскаў, праваабаронца, адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека, памёр у ноч з 16 на 17 чэрвеня 2021 года, дзесяць гадоў таму. БДПЧ публікуе ўспаміны пра яго.
Адукацыйная праграма складаецца з 3 сесій (2 анлайн і 1 афлайн) і накіравана на паглыбленне ведаў у сферы правоў чалавека ды актывізацыю іх на практыцы.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дануту Пярэдню, Юрыя Грыгера, Аляксандра Кудловіча, Уладзіміра Бранавіцкага, Аляксандра Пінчука, Таццяну Купчыну, Аляксея Вялешку, Канстанціна Дударава, Максіма Антановіча, Міхаіла Ляпейку, Аляксандра Кіселя, Аляксандра Пруднікава, Ігара Карпіцкага, Аляксандра Данілевіча і спыніць іх крымінальны пераслед.
«Уладзімір Мацкевіч вінаваты толькі ў тым, што мірна выказваў свае погляды. Яго лёс – гэта жорсткі напамін аб няспынных рэпрэсіях, якія зазнаюць іншадумцы ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі не спыніцца ні перад чым, каб здушыць любую крытыку».
Абсерваторыя абароны праваабаронцаў (партнёрства OMCT і FIDH) звяртае ўвагу света на абмежаванне волі па палітычных матывах Андрэя Малчанава, беларускага адваката.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі разам з ПЦ "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Валанцёрскай службай "Вясны", моладзевым саветам "RADA", ініцыятывамі politzek.me і dissidentby запрашаюць на Тыдзень супраць катаванняў з 20 па 26 чэрвеня.