Гісторыя
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”.
Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.
Тамара Сідарэнка на ўручэнні прэміі. 2008 год. Фота БелаПАН
За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 года) і ўпершыню ў 2016 годзе – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у прасоўванне і абарону міжнароднага права правоў чалавека.