Пасляадукацыйная дзейнасць (Follow-up)

Удзел у праекце BISH не сканчаецца з атрыманнем сертыфікату.
Выпускнікі могуць далучыцца да пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By у праекце Follow-up: • удзельнічаць у адукацыйных семінарах, канферэнцыях, у тым ліку з замежнымі калегамі і экспертамі; у сустрэчах выпускнікоў; • праходзіць стажыроўку ў беларускіх праваабарончых і іншых грамадскіх арганізацыях; • садзейнічаць міжнародным арганізацыям: удзельнічаць у адукацыйных і адвакацыйных візітах, у падрыхтоўцы дакладаў і справаздачаў, дакументаваць факты парушэнняў правоў чалавека, аналізаваць эфектыўнасць інплементацыі міжнародных абавязкаў у сферы абароне правоў чалавека; • кансультавацца у экспертаў праекта BISH пры падрыхтоўцы зваротаў у нацыянальныя і міжнародныя органы; • стаць часткай міжнароднай прафесійнай сеткі і ўдзельнічаць у акцыях салідарнасці і падтрымкі; • супрацоўнічаць з праваабаронцамі з іншых краін; • стаць экспертамі ў адукацыйных праектах, увайсці ў склад нацыянальнай каманды праекта BISH.
Пасляадукацыйная дзейнасць (Follow-up)

СУСТРЭЧЫ ВЫПУСКНІКОЎ

Выпускнікі ўсіх цыклаў праекта BISH, а таксама каманда BISH і эксперты збіраюцца на рэгулярныя сустрэчы. На такіх сустрэчах выпускнікі камунікуюць міжсобку, абмяркоўваюць актуальныя задачы і шукаюць іх рашэнне.

Сустрэчы выпускнікоў адбываюцца прыкладна раз на два месяцы. Яны праходзяць не толькі ў Мінску, але і іншых гарадах Беларусі. Сустрэчы ў рэгіёнах актыўна дапамагаюць арганізоўваць самі выпускнікі: распаўсюджваюць анонс, шукаюць памяшканне, арганізуюць побыт удзельнікаў.

Кожная сустрэча прысвечаная абмеркаванню адной тэмы; тэма абіраецца з улікам актуальных патрэбаў выпускнікоў і праваабарончай супольнасці ў цэлым. Экспертамі на сустрэчах выступаюць прадстаўнікі праваабарончых і іншых арганізацый, сябры каманды праграмы ILIA-By, самі выпускнікі.

Сустрэчы выпускнікоў дазваляюць развіваць стратэгіі імплементацыі рашэнняў дагаварных органаў ААН, прымяняць агульны падыход у працы з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі, прасоўваць іншыя праваабарончыя ініцыятывы і проста больш ведаць аб дзейнасці супольнасці і кансалідаваць яе.

Калі вы - выпускнік праекта BISH і жадаеце прапанаваць тэму для сустрэчы выпускнікоў або зладзіць сустрэчу ў сваім горадзе - калі ласка, звяжыцеся з камандай BISH праз форму на старонцы ніжэй або па пошце: ilia.belarus@humanrightshouse.org .

СТАЖЫРОЎКІ

Стажыроўка ў межах праекта Follow-up уяўляе з сябе работу выпускніка BISH у праваабарончай арганізацыі пад кіраўніцтвам куратара; пры гэтым выпускнік атрымлівае практычны досвед, прымяняючы атрыманыя ў праграме веды да канкрэтных кейсаў; а арганізацыя, у якой выпускнік праходзіць стажыроўку, атрымлівае патэнцыйнага кампетэнтнага супрацоўніка з добрай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай.

Мэта такіх стажыровак - стварыць кадравы рэзерв з патэнцыйных супрацоўнікаў для праваабарончых арганізацый Беларусі і стварыць выпускнікам магчымасці для працаўладкавання. Усё гэта падвышае агульны ўзровень кампетэнцый праваабарончай супольнасці Беларусі.

Стажыроўка, як правіла, працягваецца тры месяцы. Праграма ILIA-By бярэ на сябе забеспячэнне выдаткаў на стажыроўку для абодвух бакоў.

Выпускнік BISH можа прайсці стажыроўку не толькі ў класічнай праваабарончай арганізацыі, але і ў тых арганізацыях, у дзейнасці якіх ёсць праваабарончы кампанент (абарона экалагічных правоў, правоў жанчын, дзяцей, людзей з інваліднасцю, людзей з ВІЧ, і т.д.)

Конкурсы стажыровак праходзяць у сярэднім раз на год. Калі вы - выпускнік ILIA-By, вы атрымаеце паведамленне аб чарговым конкурсе па пошце.



КОНКУРСЫ МІНІ-ПРАЕКТАЎ

Для выпускнікоў ILIA-By рэгулярна праходзяць конкурсы міні-праектаў.

Галоўная задача конкурса міні-праектаў - фінансавая падтрымка ініцыятываў выпускнікоў, каб у перспектыве садзейнічаць імплементацыі міжнародных стандартаў права правоў чалавека ў нацыянальную практыку і забяспечыць лепшую абарону праваабаронцам і ахвярам парушэння правоў чалавека.

Мэта конкурса міні-праектаў - кансалідацыя праваабарончай супольнасці, каб разам прасоўваць каштоўнасці правоў чалавека, каб павялічыць эфектыўнасць выканання міжнародных абавязкаў Беларусі ў сферы правоў і свабодаў на нацыянальным узроўні.

Міні-праекты выпускнікоў могуць быць скіраваныя на рашэнне такіх задач:

  • забеспячэнне лепшай абароны ахвяраў парушэнняў правоў чалавека з выкарыстаннем нацыянальных і міжнародных механізмаў абароны;

  • асветніцкія, адукацыйныя і іншыя дзеянні для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека, перадачы ведаў і навыкаў абароны правоў чалавека;

  • умацаванне супольнасці праваабаронцаў, адвакатаў, юрыстаў і сувязяў паміж імі;

  • прасоўванне стандартаў правоў чалавека праз інфармаванне прадстаўнікоў судовай і іншых галінаў улады аб неабходнасці і важнасці прымянення нацыянальнага заканадаўства праз прызму міжнароднага права правоў чалавека.

Конкурсы міні-праектаў адбываюцца ў сярэднім два разы на год. Калі вы - выпускнік ILIA-By, вы атрымаеце паведамленне аб чарговым конкурсе па пошце.



ВЫДАВЕЦКАЯ І АНАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

У межах ILIA-By выдаюцца навучальныя дапаможнікі і навуковыя зборнікі. Матэрыялы для іх рыхтуюць удзельнікі, выпускнікі і эксперты праекта BISH.

Выдадзеныя зборнікі:

СУСТРЭЧА ВЫПУСКНІКОЎ У ФАРМАЦЕ ТОК-ШОЎ

Акрамя стандартнай сустрэчы толькі для выпускнікоў, праграма ILIA-By ладзіць і адкрытыя сустрэчы ў фармаце ток-шоў, на якія запрашаюцца ўсе ахвочыя.

Адкрытае ток-шоў - гэта сродак прасоўвання стандартаў правоў чалавека. Яго задача - праз актуальную тэму, якая выклікае гарачае абмеркаванне ў грамадстве, заахвоціць гледачоў да эмацыйнай дыскусіі і такім чынам зацікавіць правамі чалавека больш шырокую аўдыторыю.

Спікерамі на ток-шоў выступаюць у тым ліку і выпускнікі праграмы ILIA-By.

Мы зладзілі ўжо тры сустрэчы выпускнікоў у фармаце ток-шоў:

Related news

Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў
20 December 2024, 12:55 PM
Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў
Аўтаркі Дапаможніка – выпускніцы адукацыйнай праграмы ILIA-By Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Таццяна Лішанкова і Вераніка Якаўлева.
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
10 October 2024, 9:23 AM
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
Лекция Екатерины Шульман (политолога, специалиста по законотворчеству) для беларусских правозащитников.
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
04 September 2024, 1:40 PM
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
Паказваем на прыкладзе стварэньня новага закону аб адвакатуры.
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 March 2024, 12:34 PM
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.

Падтрымка БДПЧ для выпускнікоў

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава можа дапамагчы выпускнікам у праваабарончай дзейнасці: правесці кансультацыю, знайсці эксперта для вашых сустрэчаў, правесці семінар ці трэнінг па вашым запыце, навучыць пісаць праектныя заяўкі, паведаміць аб конкурсе заявак, даслаць вас на стажыроўку ў праваабарончую арганізацыю ці знайсці вам стажора, і інш. Калі ласка, напішыце нам пра вашы патрэбы. Цісніце на кнопку ніжэй, каб запоўніць анкету і даслаць яе нам.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці