Школа лічбавай бяспекі DSS375

Школа лічбавай бяспекі DSS375 існуе, каб пашыраць веды аб лічбавай бяспецы сярод беларускіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў.
Эксперты DSS375 праводзяць кансультацыі і тэхнічныя ацэнкі, трэнінгі і семінары для беларускіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый і незалежных журналістаў; тэхнічныя ацэнкі для арганізацый і журналістаў з Расіі, Азербайджана, Украіны і Грузіі.
Школа лічбавай бяспекі DSS375

Кансультацыі і тэхпадтрымка

Праваабаронцы, актывісты і журналісты заўжды могуць атрымаць у DSS375 кансультацыі і тэхнічную падтрымку па пытаннях інфармацыйнай бяспекі. Спецыялісты патлумачаць, як абараніць вашыя кампутары, кампутарную тэхніку, працоўныя камунікацыі і інш.; пры патрэбе – зробяць гэта самастойна.

Якія практычныя задачы вам дапаможа вырашыць Школа лічбавай бяспекі DSS375? Пералік практычна не абмежаваны: гэта шыфраванне тэхнікі і звестак; абарона звестак і камунікацый, наладка бэкапаў, воблачных сэрвіваў; дапамога ў наладцы бяспечнага электроннага ліставання; наладка мадэмаў, роўтэраў, кропак доступа, прынтэраў і іншай тэхнікі; дапамога ў набыцці і ўсталяванні ліцэнзінзійнага праграмнага забеспячэння; і г.д. Кожнае ваша пытанне атрымлівае ўнікальнае рашэнне, якое адпавядае індывідуальным патрэбам.

Задача DSS375 – забяспечыць не толькі лічбавую бяспеку, але і бесперашкодную працу праваабарончых арганізацыяў, журналістаў і актывістаў.

Кансультацыі адбываюцца анлайн ці пры сустрэчы. Калі вам трэба абараніць ці наладзіць тэхніку, пішыце па адрасе: coordinator@dss375.org

Тэхнічны аўдыт, ацэнка рызыкаў

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі могуць запрасіць спецыялістаў DSS375 зрабіць тэхнічны аўдыт і ацэнку рызыкаў. У такім выпадку спецыялісты цікавяцца, як адбываюцца камунікацыі і абмен інфармацыяй, якія менавіта звесткі трэба абараніць і адкуль можа пагражаць небяспека. Вынікам аўдыту будуць парады і прапановы ўсталяваць новыя правілы ў арганізацыі для абароны звестак; таксама па выніках аўдыту можна правесці трэнінг для сябраў арганізацыі.

Трэнінгі

Спецыялісты DSS375 па замове праваабарончых арганізацый могуць зладзіць трэнінг для яе сябраў і валанцёраў. Тэма трэнінгу вызначаецца праблемай ці задачай, звязанай з лічбавай бяспекай. Напрыклад, трэнінг можа мець на мэце навучыць сябраў арганізацыі карыстацца новай лічбавай платформай; шыфраваць уласныя прылады; абараняць інфармацыю правільнымі паролямі; шыфраваць ліставанне, уключаць двухфактарную аўтэнтыфікацыю; весці бяспечныя анлайн-камунікацыі; выпрацаваць агульныя правілы для арганізацыі, і т.д.

Канферэнцыі

Важным складнікам лічбавай бяспекі ёсць не толькі навучанне па схеме «настаўнік – вучань», але і гарызантальны абмен досведам. З гэтай мэтай перыядычна ладзяцца канферэнцыі па пытаннях лічбавай бяспекі, у якіх удзельнічаюць сябры і валанцёры праваабарончых і іншых грамадскіх арганізацый Беларусі, незалежныя журналісты. Удзельнікі канферэнцый расказваюць аб сваім досведзе бяспечных камунікацый, аб пагрозах і іх пераадольванні, абменьваюцца лепшымі практыкамі. Часта ў канферэнцыях удзельнічаюць запрошаныя эксперты, у тым ліку з іншых краінаў.

Рассылка

Рассылка Школы лічбавай бяспекі DSS375 распавядае аб значных падзеях у IT-сферы і тлумачыць, чаму гэтыя падзеі важныя (ці не) для Беларусі і працы праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў.

Падпісацца тут.

Маніторынг інцыдэнтаў з лічбавай бяспекай

DSS375 збірае інфармацыю аб пагрозах, з якімі сутыкаюцца актывісты і праваабаронцы, каб зрабіць высновы і абараніцца ад падобнага ў будучыні. Інфармацыя збіраецца і пра зламысныя атакі, і пра тэхнічыя збоі: усё, што ўплывае на працаздольнасць праваабарончай супольнасці. Перыядычна падборка публічных інцыдэнтаў з лічбавай бяспекай публікуецца ў рассылцы і на сайце.

Калі з вамі адбыўся інцыдэнт з лічбавай бяспекай (дагляд і выманне тэхнікі на мяжы, канфіскацыя тэхнікі пры вобшуку, узламалі ці спрабавалі ўзламаць пошту і г.д.), і вы падазраеце, што гэта звязана з вашай прафесійнай дзейнасцю; калі вам патрэбная дапамога ці парада – калі ласка, паведаміце нам пра гэта:

ЗАПОЎНІЦЕ АНКЕТУ

альбо звяжыцеся наўпрост па адрасе: coordinator@dss375.org

Related news

Human Constanta и «КіберБабёр»: Почему сайты на Tilda небезопасны и что делать, если уже есть сайт на этом сервисе
13 March 2023, 10:28 AM
Human Constanta и «КіберБабёр»: Почему сайты на Tilda небезопасны и что делать, если уже есть сайт на этом сервисе
Вместе с инициативой «КіберБабёр» мы уже писали о том, почему лучше отказаться от пользования российскими сервисами. Обратная связь на цитируемый материал показала, что больше всего актуальна информация о Tilda и на какой альтернативный конструктор сайтов можно переносить свои проекты. Разбираемся вместе.
Human Constanta: Пять сценариев того, как могут отключить интернет в Беларуси, исходя из технических возможностей
13 March 2023, 10:21 AM
Human Constanta: Пять сценариев того, как могут отключить интернет в Беларуси, исходя из технических возможностей
Вместе с правозащитни_цами Лаборатории цифровых свобод Human Constanta давайте разберемся, как устроен интернет в Беларуси и какие могут быть шатдауны в нашей стране сегодня.
Human Constanta: Разбираемся с «экстремистскими» списками: какие сайты и по каким основаниям блокируют в Беларуси
23 February 2023, 12:45 PM
Human Constanta: Разбираемся с «экстремистскими» списками: какие сайты и по каким основаниям блокируют в Беларуси
В Беларуси существует 6 различных списков, связанных с «‎экстремизмом», которые в той или иной степени используются для подавления неугодной властям деятельности.
Human Constanta: Преследования за донаты, задержания за фото в Tinder и подписки в Telegram: когда лучше использовать анонимные аккаунты
22 February 2023, 2:32 PM
Human Constanta: Преследования за донаты, задержания за фото в Tinder и подписки в Telegram: когда лучше использовать анонимные аккаунты
Правозащитная организация Human Constanta предлагает рассмотреть несколько случаев из 2022 года и рекомендаций к ним, когда навык цифровой безопасности помог бы предотвратить последствия.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці