БДПЧ выступае экспертам з лічбавай бяспекі для беларускіх НДА; падтрымлівае праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій; дае пляцоўку для камунікацыі беларускіх праваабаронцаў і міжнародных арганізацый; займаецца міжнароднай адвакацыяй; ладзіць адукацыйную праграму па навучанні правам чалавека.