Адвакацыя правоў чалавека

Асноўная мэта адвакатавання на міжнародным узроўні - прыцягнуць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, каб міжнародная супольнасць крытыкавала беларускія ўлады за палітычныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі маюць вялікі досвед паспяховай адвакацыі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Беларускаму дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава належыць у гэтым працэсе каардынацыйная роля.
Адвакацыя правоў чалавека

Штогадовая каардынацыйная нарада

З 2011 года БДПЧ ладзіць штогадовыя каардынацыйныя нарады з удзелам прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый. Такія нарады маюць стратэгічны характар. Праваабаронцы вызначаюць прыярытэтныя пытанні і супольныя дзеянні на наступны год. Нарада дазваляе вызначыць прыярытэты адвакацыі на бліжэйшую будучыню; пытанні, якімі будзе займацца праваабарончая супольнасць; абмяняцца досведам, абмеркаваць супольную стратэгію.

Яскравы прыклад: у студзені 2017 года з’явілася ідэя правесці Паралельны форум перад самітам АБСЕ ў Мінску, і ў ліпені Паралельны форум адбыўся дзякуючы супольным намаганням беларускіх НДА і іх міжнародных партнёраў.

Таксама штогадовая студзеньская нарада – магчымасць беларускай праваабарончай супольнасці сустрэцца і пакамунікаваць са спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Нажаль, спецдакладчык не мае магчымасці сустракацца з праваабаронцамі ў самой Беларусі, бо беларускія ўлады гэты мандат не прызнаюць і адмаўляюцца з ім супрацоўнічаць.

Лісты, заявы і заклікі

БДПЧ стала падтрымлівае супольныя заявы, лісты і заклікі беларускай праваабарончай супольнасці; актыўна ўдзельнічае ў іх напісанні; з’яўляецца аўтарам і ініцыятарам падпісання некаторых заяваў.

Таксама Дом ёсць сябрам Платформы грамадзянскай салідарнасці і далучаецца да заяваў у адказ на пераслед і запалохванне праваабаронцаў, грамадскіх і палітычных актывістаў і незалежных журналістаў у рэгіёне былога Савецкага Саюзу. Дом актыўна ўдзельнічае ў ініцыятывах Платформы ад моманту яе заснавання.

Супраца са спецдакладчыкам

БДПЧ шчыльна супрацоўнічае са спедцакладчыкам ААН па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі. Спецдакладчык атрымлівае інфармацыю аб правах чалавека ў Беларусі, асабліва пра ўзмацненне рэпрэсій і запалохванняў, а таксама пра пераслед грамадскіх актывістаў і пратэстоўцаў.

У 2017 годзе БДПЧ разам з “Вясной” адстойвалі неабходнасць узнаўлення мандата спецдакладчыка. Пад эгідай БДПЧ беларускія праваабарончыя арганізацыі накіроўваюць дакладчыку свае аналізы і агляды бягучых падзей датычна правоў чалавека перад прэзэнтацыяй яго гадавога даклада.

Альтэрнатыўныя даклады

БДПЧ актыўна супрацоўнічае з кааліцыямі беларускіх праваабарончых арганізацый у распрацоўцы альтэрнатыўных дакладаў і ўдзельнічае ў іх далейшым прасоўванні.

Напрыклад, на 94-1 сэсіі КЛРД ў снежні 2017 года ў Жэневе дэлегацыяй беларускіх праваабарончых арганізацый быў прэзентаваны альтэрнатыўны даклад аб расавай дыскрымінацыі. У дэлегацыю беларускіх праваабаронцаў уваходзілі і выпускнікі адукацыйнай праграмы ILIA-By, чый удзел адбыўся ў межах адукацыйнага візіта ў Жэневу, арганізаванага БДПЧ разам з БХК.

Related news

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: У Беларусі ліквідаваныя адныя з апошніх праваабарончых арганізацый
07 October 2021, 7:59 AM
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: У Беларусі ліквідаваныя адныя з апошніх праваабарончых арганізацый
Заява Абсерваторыі з’явілася ў адказ на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага камітэта, “Прававой ініцыятывы” і “Звяна” — адных з апошніх афіцыйна зарэгістраваных праваабарончых арганізацый. БХК, ПІ і “Звяно” далучыліся да спісу больш чым з 270 іншых НДА, якія ўлады Беларусі закрылі з ліпеня гэтага года.
Выступ ОМСТ на паседжанні Рады ААН па правах чалавека, прысвечаным Беларусі
05 October 2021, 2:25 PM
Выступ ОМСТ на паседжанні Рады ААН па правах чалавека, прысвечаным Беларусі
Дадаем выступ праваабарончай арганізацыі OMCT на 48-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека, які арганізацыя апублікавала на сваім сайце.
«В духе цифрового авторитаризма»: правозащитные организации заявили в ООН о нарушениях свободы слова в Беларуси
03 October 2021, 2:37 PM
«В духе цифрового авторитаризма»: правозащитные организации заявили в ООН о нарушениях свободы слова в Беларуси
Правозащитные организации ARTICLE 19, Access Now, IFEX, International Media Support и ПЕН Америка опубликовали свое заявление, прозвучавшее во время интерактивного диалога на 48-й сессии Совета по правам человека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці