Mission and strategy

Mission and strategy

Місія

Місія БДПЧ – падтрымка і развіццё праваабарончага руху Беларусі.

Канкрэтныя праекты і дзеянні БДПЧ, скіраваныя на ажыццяўленне місіі, рэалізуюцца ў межах чатырох стратэгічных напрамкаў. Гэта адвакацыя ў сферы правоў чалавека; адукацыя ў сферы правоў чалавека; нарошчванне патэнцыяла і ўмацаванне праваабаронцаў і іх арганізацый і інстытуцыянальнае будаўніцтва; абарона праваабаронцаў і падтрымка ахвяраў рэпрэсій.

Стратэгічныя напрамкі

Мэтавыя групы

Мэтавыя групы - гэта тыя, дзеля каго існуе наша арганізацыя; тыя, на каго наўпрост скіраваная дзейнасць і стратэгічныя напрамкі БДПЧ; хто непасрэдна спажывае прадукты і паслугі БДПЧ; тыя, чыё жыцце мяняецца да лепшага дзякуючы нашай дзейнасці:

  • беларускія праваабаронцы;

  • правабарончыя арганізацыі Беларусі;

  • ахвяры палітычных рэпрэсій;

  • грамадскія арганізацыі Беларусі, якія падзяляюць каштоўнасць правоў чалавека і інтэгруюць аспекты правоў чалавека ў сваю дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці