Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына

25 March 2021, 11:16 AM
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 24 сакавіка 2021 г.

12 сакавіка супрацоўнікамі КДБ Беларусі быў затрыманы журналіст з Гародні Дзяніс Івашын, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. У Беларусі ён супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты "Новы Час". Апошні яго матэрыял для "Новага Часу" быў пра тое, як былыя ўкраінскія супрацоўнікі “Беркут” паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Таксама ён з'яўляецца журналістам і рэдактарам беларускай службы сайта "ІнформНапалм".

У той жа дзень 12 сакавіка сілавікамі былі праведзены вобшукі ў кватэры журналіста, дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка адбыўся вобшук у яго 95-гадовай бабулі.

У дачыненні да Дзяніса Івашына была абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы.

20 сакавіка стала вядома, што Дзянісу Івашыну прад'явілі абвінавачванне па арт. 365 Крымінальнага кодэкса, нібыта, за уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці шляхам абвяшчэння звестак, якія ён жадае захаваць у таямніцы.

У сувязі з абраннем журналісту Дзянісу Івашыну меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай і з прад'яўленнем яму абвінавачванняў па арт. 365 КК мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, адзначаем наступнае:

Дзейнасць Дзяніса Івашына ў якасці журналіста пры правядзенні журналісцкіх расследаванняў пры падрыхтоўцы серыі публікацый аб праходжанні службы былых супрацоўнікаў спецыяльнага падраздзялення ўкраінскай міліцыі «Беркут» ў складзе атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння Беларусі (АМАП) пераследвала легітымную мэту давядзення да ведама грамадства інфармацыі, якая прадстаўляе сацыяльную значнасць.

Інфармацыя для правядзення журналісцкага расследавання бралася з адкрытых крыніц.

У адпаведнасці з п. 30 Заўваг агульнага парадку Камітэта ААН па правах чалавека № 34. "Артыкул 19: Свабода меркаванняў і іх выказвання" дзяржавам-удзельніцам неабходна вельмі старанна падыходзіць да забеспячэння строгага выканання патрабаванняў пункта 3 арт. 19 МПГПП ў працэсе распрацоўкі і прымянення законаў, якія тычацца нацыянальнай бяспекі, службовай таямніцы, барацьбы з падрыўной дзейнасцю ці іншых сфер. Напрыклад, парушэнне пункта 3 уяўляе сабой спасылкі на такія законы, з тым каб утрымаць або ўтаіць ад шырокай грамадскасці інфармацыю, якая прадстаўляе законны грамадскі інтарэс і не пагражае нацыянальнай бяспеке, а таксама каб пераследваць журналістаў, даследчыкаў або іншых асоб за распаўсюд такой інфармацыі.

Такім чынам, гэтыя дзеянні з’яўляюцца негвалтоўнай рэалізацыяй свабоды пошуку і распаўсюдыі інфармацыі, трапляюць пад абарону арт. 19 МПГПП і іх нельга кваліфікаваць як «уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці».

У гэтым кантэксце лічым ўтрыманне пад вартай Дзяніса Івашына  палітычна матываваным, а яго самаго палітычным зняволеным ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Дзяніса Івашына і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.

  2. Неадкладнага вызваленн ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дакументацыйны цэнтр.

See more news

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 August 2024, 12:01 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 August 2024, 11:38 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 August 2024, 8:13 AM
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці