Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі

30 April 2025, 9:57 AM
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі

Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне". Копію звароту накіравалі ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У звароце ўздымаецца пытанне аб тым, каб адмовіцца ад дыскрымінацыйнага падыходу і распаўсюдзіць дзеянне амністыі на ўсіх асоб, асуджаных паводле так званых "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Для гэтага трэба перагледзець адпаведным чынам абзац 11 артыкула 13 законапраекта, выключыўшы абзац 14 гэтага ж артыкула і словы "а таксама злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці" з часткі 3 артыкула 12 законапраекта.

Справа ў тым, што з бягучай фармулёўкай у цяперашняй рэдакцыі праекта закона выключаная магчымасць ужывання амністыі для асуджаных паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, што актыўна ўжываліся ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў і нязгодных з палітыкай, якая праводзіцца дзяржавай. Падобны падыход супярэчыць прынцыпам справядлівасці, гуманізму і павагі правоў чалавека.

Праваабаронцы перакананыя, што падобнае рашэнне стане праявай палітычнай дальнабачнасці, гуманізму і павагі да фундаментальных правоў чалавека, неабходным для пераадолення глыбокага нацыянальнага крызісу і прасоўвання Беларусі ў бок міру, справядлівасці і паступовага аднаўлення прававой дзяржавы.

Публікуем поўны тэкст заявы.

Прапановы па законе аб амністыі

30 красавіка 2025 года

У сувязі з разглядам Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, спасылаючыся на нашу заяву ад 3 сакавіка 2025 года, хочам звярнуць увагу на наступныя абставіны.

У бягучай рэдакцыі праекта закона выключаная магчымасць ужывання амністыі для асуджаных паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, што актыўна ўжываліся ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў і нязгодных з палітыкай, якая праводзіцца дзяржавай. Мы перакананыя, што падобны падыход супярэчыць прынцыпам справядлівасці, гуманізму і павагі правоў чалавека.

Мы хочам падкрэсліць, што большасць асуджаных, якія не падпадаюць пад дзеянне законапраекта ў рэдакцыі што разглядаецца, былі асуджаныя за рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі правоў (у тым ліку на свабоду выказвання меркавання і мірныя сходы). Гэтыя людзі не звярталіся да гвалтоўных метадаў у працэсе рэалізацыі сваіх правоў. Значная колькасць такіх асуджаных у цяперашні час знаходзіцца ў вельмі ўразлівым стане праз узрост, стан здароўя ды ўмоў утрымання, якія могуць кваліфікавацца як жорсткае і прыніжальнае годнасць пакаранне. Адсутнасць рэальнай медычнай дапамогі, цяжкія ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі прыводзяць да пастаяннай пагрозы жыццю і здароўю людзей.

Вызваленне гэтых людзей, якія не прычынілі шкоду жыццю і здароўю іншых, у межах амністыі стала б не толькі актам справядлівасці, але і важным крокам да пераадолення нацыянальнага крызісу, аднаўлення даверу ў грамадстве, палягчэнні фізічных і маральных пакутаў не толькі асуджаных, але таксама іх блізкіх. Каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця, павага да чалавечай годнасці, правоў і свабод з'яўляюцца фундаментальнымі прынцыпамі міжнароднага права і "мэтай грамадства і дзяржавы", як паказана ў Канстытуцыі Беларусі.

Мы заклікаем адмовіцца ад дыскрымінацыйнага падыходу і распаўсюдзіць дзеянне амністыі на ўсіх асоб, асуджаных па т.зв. злачынствах "экстрэмісцкай накіраванасці", перагледзеўшы адпаведным чынам абзац 11 артыкула 13 законапраекта, выключыўшы абзац 14 гэтага ж артыкула і словы "а таксама злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці" з часткі 3 артыкула 12 законапраекта.

Мы перакананыя, што такое рашэнне стане праявай палітычнай дальнабачнасці, гуманізму і павагі да фундаментальных правоў чалавека, неабходных для пераадолення глыбокага нацыянальнага крызісу і прасоўвання Беларусі ў бок міру, справядлівасці і паступовага аднаўлення прававой дзяржавы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Human Constanta;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Share

See more news

Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)
30 July 2025, 11:16 AM
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)
Пра факты палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці