Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Уладзімір Гемза і іншыя)

26 June 2023, 8:41 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Уладзімір Гемза і іншыя)

На фота: Уладзімір Гемза

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

19 чэрвеня 2023 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна дзеля абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і г. д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам падаецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, дзеля пакарання тых грамадзянаў, якія выказаліся з нагоды відавочнага парушэння прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасці прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і ў стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, якія часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Разгляд пазначаных спраў у закрытым судовым пасяджэнні груба парушае працэсуальныя правы абвінавачаных і зводзіць да мінімальнай ацэнку дакладнасці, дастатковасці і дапушчальнасці якіх б там не было доказаў абвінавачання.

Нам вядома пра асуджэнне:

  1. Віталя Скударнава па абвінавачванні ў публічнай абразе А. Лукашэнкі (арт. 368 КК), паклёпе на А. Лукашэнку (арт. 367 КК) і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Аляксандра Кандрацюка па абвінавачванні ў публічнай абразе А. Лукашэнкі (арт. 368 КК), паклёпе на А. Лукашэнку (арт. 367 КК) і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Яраслава Саковіча, асуджанага за здзек над дзяржаўнымі сімваламі і незаконныя дзеянні ў адносінах зброі і боепрыпасаў па арт. арт. 370 і 295 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі і знаходзячасяга ў СІЗА па абвінавачваннях, звязаных з удзелам у абароне Украіны ад расійскай поўнамасшабной агрэсіі;

  4. Аляксея Шагаева па абвінавачванні ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) у каментарах да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ў папраўчай калоніі;

  5. Уладзіміра Гемзы па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) у каментарах да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ў папраўчай калоніі;

  6. Дзмітрыя Багачэнку па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) у каментарах да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ў папраўчай калоніі;

  7. Ганны Карняенкі за перадачу дадзеных пратэсным інтрэнет-рэсурсам па ч. 3 арт. 130 КК (Узбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 КК (Супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да звестак аб прыватным жыцці) да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. а таксама працяглым зняволенні Дзмітрыя Загалаўца паводле абвінавачвання ў публічнай абразе А. Лукашэнкі (арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) у каментарах, садзейнічанне "эстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 КК.

Зноў падкрэсліваем, што ў шэрагу пералічаных выпадкаў характар дзеянняў абвінавачаных быў вынікам сістэматычных шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, быў выкліканы адсутнасцю расследавання злачынстваў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяраў жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закона дзеля абароны парушаных правоў грамадзян, адсутнасцю справядлівага суда і ўмоваў для дэмакратычнай і канстытуцыйнай змены ўлады на сапраўдных выбарах.

Мы ў чарговы раз нагадваем, што разгляд палітычна матываваных крымінальных спраў у закрытым ці фактычна ў закрытым судовым пасяджэнні ў адсунтасць публікі, назіральнікаў і незалежнай прэсы груба парушае працэсуальныя правы абвінавачаных і зводзіць да мінімальнай ацэнку дакладнасці, дастатковасці і дапушчальнасці якіх б там не было доказаў абвінавачання.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы пра існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачваных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны вязень", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • a) пазбаўленне волі было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  • d) асоба пазбаўлена волі выбіральна ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Віталя Скударнава, Аляксандра Кандрацюка, Яраслава Саковіча, Аляксея Шагаева, Уладзіміра Гемзы, Дзмітрыя Багачэнкі, Ганны Карняенкі, Дзмітрыя Загалаўца пявляется палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі. Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітвязняў прысуды пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

  • вызваліць згаданых палітвязняў, ужыўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Human Constanta;

Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

See more news

БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
15 November 2023, 11:10 AM
БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем:
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
27 October 2023, 9:49 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
27 October 2023, 9:34 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
27 October 2023, 9:12 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
«Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці