Заява аб прызнанні затрыманых прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" палітычнымі зняволенымі

01 April 2021, 7:49 AM
Заява аб прызнанні затрыманых прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" палітычнымі зняволенымі

Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Ганну Панішаву, Ірэну Бярнацкую, а таксама спыніць ціск і запалохванне ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

31 сакавіка 2021 года

25 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь пачала ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжалікі Борыс, а таксама прадстаўнікоў гэтай арганізацыі Андрэя Пачобута, Ірэны Бярнацкай, Марыны Цішкоўскай і Ганны Панішавай крымінальную справу па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Як адзначаецца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры, "названыя грамадзяне, пазіцыянуючы сябе членамі вышэйназванага саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеянні пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўданні генацыду беларускага народа".

23 сакавіка Анжаліка Борыс была затрыманая, а 24 сакавіка ў дачыненні да яе суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна была вынесена пастанова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін 15 сутак за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў – за арганізацыю традыцыйнага свята рамеснікаў «Гродзенскія Казюкі 2021».

25 сакавіка дома ў іншага сябра "Саюза палякаў Беларусі", журналіста Андрэя Пачобута прайшоў ператрус, падчас якога была канфіскаваная тэхніка, уключаючы два ноўтбукі і жорсткія дыскі, сем старых тэлефонаў, бэйджы ўдзельніка канферэнцый, польскамоўныя дакументы, у тым ліку паперы дачкі, узнагароды і інш. Таксама падчас ператрусу была канфіскаваная літаратура на польскай мове. Сам Пачобут быў затрыманы і дастаўлены ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта, дзе яго дапыталі, а затым змясцілі ў СІЗА № 1 г. Мінска.

Раней, 10 сакавіка, была ўзбуджаная крымінальная справа па факце правядзення мерапрыемства ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце, якая адносіцца да Брэсцкага форуму польскіх лакальных ініцыятыў. У межах крымінальнай справы затрымалі сузаснавальніка "польскай школы" - 43-гадовага берасцейца і дырэктара Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу. Пазней стала вядома таксама аб праведзеных ператрусах у памяшканнях арганізацыі "Саюза палякаў" у Лідзе, Ваўкавыску і затрыманні Ірэны Бярнацкай, Марыны Цішкоўскай. Таксама нам вядома, што органамі пракуратуры праводзяцца праверкі навучальных планаў па вывучэнні польскай мовы, запатрабуюцца асабістыя дадзеныя выкладчыкаў і грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, якія наведваюць курсы польскай мовы ў шэрагу прыватных арганізацый.

Гэтыя дзеянні ўладаў адбываюцца на фоне антыпольскай прапаганды на дзяржаўным тэлебачанни, у якой Польшча паказваецца краінай-агрэсарам, якая нібыта мае ў тым ліку і тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Рэспублікі Беларусь.

Агрэсіўная антыпольская дзяржаўная прапаганда, вытрыманая ў горшых сталінісцкіх традыцыях, выклікае ў нас сур'ёзную занепакоенасць магчымымі негатыўнымі наступствамі для грамадзян Рэспублікі Беларусь польскай нацыянальнасці і відавочна не спрыяе палітыцы добрасуседства і даверу паміж гістарычна блізкімі народамі.

Безумоўна, мы павінны памятаць і казаць пра складаныя перыяды нашай гісторыі, у тым ліку ў мэтах міжнацыянальнага прымірэння, а не распальвання ўзаемнай варожасці і падазронасці, у мэтах прадухілення ксенафобіі і дыскрымінацыі ў дачыненні да розных груп грамадства, у тым ліку недапушчальнасці пераследу іншадумства. Прыхільнасць дзяржавы прынцыпам універсальнасці правоў чалавека, плюралізму і разнастайнасці з'яўляецца найлепшай формай барацьбы з прапагандай ідэй нацызму.

Мы перакананыя, што пакаранне за выказванне меркавання аб гістарычных фактах несумяшчальныя з замацаванымі ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязацельствамі дзяржаў-удзельніц паважаць свабоду меркаванняў і права на іх свабоднае выказванне. Абмежаванні на свабоду меркаванняў не павінны навязвацца ні пры якіх умовах, а абмежаванні ў дачыненні да права на свабоднае выказванне меркаванняў не павінны выходзіць за рамкі патрабаванняў, прадугледжаных п.3 арт. 19 і арт. 20 Пакта.

Ацэньваючы дадзеную інфармацыю ў сукупнасці, мы прыходзім да высновы аб відавочным палітычна матываваным характары крымінальнага пераследу Анжалікі Борыс, Андрэя Пачобута, Марыі Цішкоўскай, Ірэны Бярнацкай і Ганны Панішавай, накіраваным на стварэнне вобраза ворага як у асобе польскай дзяржавы ў цэлым, так і прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці, і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У сувязі з гэтым, мы прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь:

  1. Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў, прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Ірэну Бярнацкую і Ганну Панішаву і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

  2. Спыніць ціск і пераслед у дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці;

  3. Спыніць выкарыстанне артыкула 130 Крымінальнага кодэкса ў мэтах пакарання за выказванне меркаванняў аб гістарычных фактах, што з'яўляецца несумяшчальным з абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 August 2024, 12:01 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 August 2024, 11:38 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 August 2024, 8:13 AM
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці