Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні дзесяці палітычных зняволеных (Дзмітрый Макееў і іншыя)

11 September 2023, 9:42 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні дзесяці палітычных зняволеных (Дзмітрый Макееў і іншыя)

На фота: Дзмітрый Макееў

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

8 верасня 2023 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для заглушэння грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якая імі праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Дзмітрый Макееў асуджаны паводле ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях), ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за ахвяраванні тэлеканалу "Белсат", Фонду салідарнасці BYSOL, а таксама "Палку Каліноўскага", перадачу службовых дакументаў і фота расійскай вайсковай тэхнікі ў пратэсныя тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі фармаваннямі да шасці гадоў папраўчай калоніі і штрафу сумай 500 базавых адзінак (18 500 рублёў);

Антон Хадкевіч паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 367 КК (паклёп на А. Лукашэнку) да трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Гудзееў утрымліваецца пад вартай па ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361 КК (удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання)

Арцём Караткевіч утрымліваецца пад вартай па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у яго дзейнасці);

Валянцін Штэрмер утрымліваецца пад вартай паводле арт. 130 (распальванне нацыянальнай варожасці), арт. 361-1, ч. 1 арт. 368 КК (абраза А. Лукашэнкі) за каментары ў сетцы інтэрнэт, у тым ліку з крытыкай вайсковага ўварвання ва Украіну;

Антон Шыбут утрымліваецца пад вартай паводле ч. 3 арт. 361-1, ч. 1 арт. 368, арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) за выказванні ў сетцы інтэрнэт;

Руслан Рабкавец утрымліваецца пад вартай паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак (відэа расейскай вайсковай тэхнікі) пратэснаму тэлеграм-каналу.
Таксама мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, патрабуем спыніць пераслед законных формаў выказвання меркаванняў і яшчэ раз пацвярджаем нашы неаднаразова выказаныя патрабаванні аб дэкрыміналізацыі ўсіх дапушчальных з пункту гледжання міжнародных абавязальніцтваў Беларусі формаў выказвання меркаванняў (сумесная заява ад 22 снежня 2020 г.). У сувязі з гэтым мы лічым недапушчальным утрыманне пад вартай Вольгі Брыцікавай, Аляксандра Кухаронка і Аляксандра Балонкіна, абвінавачаных па арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Макеева, Антона Хадкевіча, Дзмітрыя Гудзеева, Арцёма Караткевіча, Валянціна Штэрмера, Антона Шыбута, Руслана Рабкаўца, Вольгу Брыцікаву, Аляксандра Кухарэнку і Аляксандра Балонкіна, неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Human Constanta;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 September 2025, 1:13 PM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці