Adu.place: дзе шукаць стажыроўкі ў структурах ААН па ўсім свеце

28 жніўня 2023, 07:59
Adu.place: дзе шукаць стажыроўкі ў структурах ААН па ўсім свеце

Adu.place — мэдыя пра адукацыйныя магчымасьці для беларускай моладзі і кантэнт для самаразьвіцьця — падрыхтавалі спасылкі на вакансіі для стажыровак у розных структурах ААН.

Каб стаць кандыдатам ці кандыдаткай на пазыцыю, абавязкова добра ведаць ангельскую ці французкую, быць студэнтам / студэнткай ці выпускніком / выпускніцай ВНУ і ня мець сваякоў у адпаведнай арганізацыі.

Будынак ААН у Нью-Ёрку. Арыгінал фота: fao.org

Дзе шукаць стажыроўкі

  1. Асноўны сайт з вакансіямі. Там жа ёсьць і падрабязнае апісаньне працэсу, як падацца на вакансію, але там ёсьць ня ўсе ААНаўскія арганізацыі.

  2. Агенцыя ААН па справах уцекачоў (UNHCR). Сьпіс стажыровак глядзіце вось тут.

  3. Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF). Сярод прапанаваных стажыровак ёсьць ня толькі ангельскамоўныя, але і гішпанамоўныя.

  4. Праграма разьвіцця ААН (UNDP). Тут ёсьць толькі агульны сьпіс вакансіяў, таму шукайце сярод іх пазначаныя словам Intern.

  5. Сусьветная харчовая праграма (World Food Programme). Тут таксама няма фільтру, таму глядзіце, каб назва вакансіі ўключала ў сябе слова Internship. Сьпіс вакансіяў — вось тут.

  6. Сайт UN Volunteers. Асобны сайт з магчымасьцямі, часткова супадае зь іншымі варыянтамі ў сьпісе.

Adu.place шукае тых, хто стажыраваўся ў ААН і гатовы расказаць пра свой досьвед для публікацыі. Калі гэта ты ці твае знаёмыя, калі ласка, напішы на пошту adukacyja@gmail.com ці ў Telegram-бота.

Арыгінал публікацыі на сайце Adu.place

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці