Агляд «Вясны»: Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністратыўнага пераследу ў 2024 годзе

13 студзеня 2025, 15:17
Агляд «Вясны»: Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністратыўнага пераследу ў 2024 годзе

Агляд "Вясны".

Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады.

Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024. Пяты год у Беларусі рэжым Лукашэнкі працягвае здзекавацца з арыштаваных па палітычных артыкулах, утрымліваючы іх у нечалавечых умовах у ізалятарах. Людзі вымушаны тыднямі сядзець у перапоўненых камерах без сродкаў гігіены, чыстай бялізны і цёплага адзення; спаць на падлозе; піць брудную ваду з-пад крана; не прымаць душ. Па-ранейшаму некаторых арыштантаў утрымліваюць у такіх умовах па некалькі месяцаў. Агулам летась праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе. "Вясна" ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.

Адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што да праваабаронцаў праз запалоханасць грамадства не даходзяць усе звесткі пра рэпрэсіі.

Колькасць рэпрэсій у мінулым годзе 

Па даных "Вясны", з рознымі відамі рэпрэсій (затрыманні, допыты, ператрусы) у мінулым годзе сутыкнуліся не менш за 8 895 чалавек. Чвэрць рэпрэсаваных — жанчыны.

Мапа рэпрэсій 

Самай рэпрэсіўнай часткай Беларусі застаецца Мінск і Мінская вобласць — 2 772 чалавекі. Далей па колькасці рэпрэсій ідуць Брэсцкая і Гродзенская вобласці — 1 925 і 1 363 чалавекі.

Адміністрацыйны пераслед 

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым у 2023 годзе.

Суды за "атрыманне дапамогі" 

У большасці выпадкаў беларусаў судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Але пасля масавага рэйду КДБ па салідарнасці ў студзені 2024 года, сваякоў і родных палітвязняў пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП – "выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам". Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.Тады падставай для пераследу стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". 

У выніку больш за 150 чалавек атрымалі вялікі штраф за атрыманне дапамогі праз INeedHelpBY, а таксама мусілі выплаціць кампенсацыю сумы "замежнай" аплаты. 

Самыя рэпрэсіўныя суддзі 

"Вясна" склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі па колькасці разгледжаных адміністрацыйных справаў.

Арыгінальны артыкул з карткамі інфаграфікі на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці