Апублікаваны дапаможнік па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання

07 ліпеня 2025, 14:21
Апублікаваны дапаможнік па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання

Міжнародная платформа па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB) апублікавала практычны дапаможнік "Падыход, арыентаваны на пацярпелых, да дакументавання ў мэтах прыцягнення да крымінальнай адказнасці".

Разам з дакументатарамі "Вясны" і эксперткай REDRESS Кацяй Равінскай тлумачым, што гэта такое і чаму было важна стварыць такі дакумент цяпер. 

Што сабой уяўляе дапаможнік?

Дакумент уяўляе сабой практычны дапаможнік, кожны артыкул якога прысвечаны пэўнаму этапу працэсу дакументацыі — пачынаючы з першага кантакту арганізацыі з пацярпелым. Ён у тым ліку змяшчае ў сабе галоўныя прынцыпы працы з людзьмі: напрыклад, правіла не нашкодзіць кліенту, абараніць яго інтарэсы, забяспечваць правілы бяспекі і гэтак далей.

Чаму яго напісалі?

З 2020 года не было адзінага метадалагічнага дакумента, які апісвае працэс дакументавання. Для працы праваабаронцам было неабходна збіраць інфармацыю з розных крыніц.

Таму дапаможнік паўстаў з разумення: праца з пацярпелымі, якія ўдзельнічаюць у дакументацыі катаванняў ды іншых парушэнняў правоў чалавека, павінна быць заснаваная на пэўным падыходзе. Яна мусіць быць траўмаарыентаванай, улічваць іх патрэбы і пашыраць магчымасці ўдзелу ў працэсах правасуддзя. Гэта і называецца падыходам, арыентаваным на пацярпелых.

Хто браў удзел у напісанні правілаў?

Стварэнне дапаможніка — сумесная праца супрацоўнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад Міжнароднай платформы па расследаванні катаванняў у Беларусі. Платформа правяла кансультацыі з экспертамі з арганізацый грамадзянскай супольнасці, механізмаў ААН і акадэмічнай супольнасці, каб сабраць лепшыя практыкі і цяжкасці, што ўзнікаюць у гэтай працы.

Якая праца "Вясны" была карысная ў час стварэння дакумента?

Дапаможнік стваралаўся на аснове лепшых практык, якіх "Вясна" і Міжнародны камітэт прытрымліваліся пяць гадоў, якія арганізацыі працуюць у дакументаванні. Практыка складалася з досведу ўзаемадзеяння праваабаронцаў з пацярпелымі і кансультацый з рознымі экспертамі, якія дапамагалі выбудоўваць гэтую працу. Перш за ўсё — гэта праца з інфармаваннем сведак аб іх правах, магчымасцях у адвакацыі. Таксама "Вясна" прыўнесла ў кіраўніцтва свой досвед псіхасацыяльнай падтрымкі людзей, які назапасіўся і ўдасканаліўся за апошнія пяць гадоў працы. Усё гэта і пераўтварылі ў Прынцыпы.

Як дапаможнік будзе выкарыстоўвацца?

Гэты практычны дапаможнік можа выкарыстоўвацца арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі, якія ў сваёй працы імкнуцца прытрымлівацца прынцыпаў, арыентаваных на пацярпелых. У тым ліку — і супрацоўнікамі "Вясны", каб зверыцца ў сваёй працы з прынцыпамі.

Акрамя таго, дапаможнік таксама адрасаваны і пацярпелым, што хочуць лепш зразумець прынцыпы працы праваабаронцаў.

Азнаёміцца з дапаможнікам цалкам можна на сайце "Вясны".

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 студзеня 2026, 15:49
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 студзеня 2026, 15:27
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
10 студзеня 2026, 15:02
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
Летась "Вясна" задакументавала 73 гісторыі пацярпелых ад дзеянняў уладаў.
«Б’е ў мозг са страшнай сілай, ад яго цяжка дыхаць». Гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома «Вясне» ў 2025 годзе
10 студзеня 2026, 14:10
«Б’е ў мозг са страшнай сілай, ад яго цяжка дыхаць». Гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома «Вясне» ў 2025 годзе
"Вясна" ўзгадвае найбольш гучныя гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома ў 2025 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці