БХК звярнуўся да спецпрацэдураў ААН праз закрыццё Чырвонага касцёла

09 студзеня 2023, 11:57
БХК звярнуўся да спецпрацэдураў ААН праз закрыццё Чырвонага касцёла

Фота: Тутбай, 2020 год

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў паведамленне Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб свабодзе рэлігіі або перакананняў, па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні меншасцяў з інфармацыяй аб парушэннях правоў чалавека, у прыватнасці, права каталікоў на вызнанне сваёй рэлігіі, права на культурнае жыццё і права на здароўе шырокай публікі ў сувязі з закрыццём Чырвонага касцёла.

У паведамленні праваабаронцы адзначылі, што пазбаўленне каталіцкай грамады доступу ў Чырвоны касцёл з'яўляецца працягам практыкі парушэння правоў католікаў Беларусі, так, ужо адбываліся палітычна матываваныя пераследы, утручанне і абмежаванне рэлігійных традыцый і звычаяў. Мы падкрэслілі, што вышэйзгаданыя дзеянні дзяржавы ўяўляюць сабой структурную дыскрымінацыю каталікоў у Беларусі.

Праваабаронцы БХК звярнулі ўвагу на тое, што такая практыка адбываецца ў тым ліку за выказаную публічную пазіцыю каталіцкай грамады Беларусі супраць актаў гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, супраць акту агрэсіі, якія асуджаюцца міжнароднай супольнасцю. Такая практыка дрэнна ўплывае і на іншыя групы насельніцтва, парушаючы іх права на здароў’е, права на ўдзел у культурным жыцці.

Нягледзячы на тое, што улады забаранілі доступ у будынак Чырвонага касцёлу, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю для беларусаў,  разгляд справы аб падпале Чырвонага касцёла фактычна спынены.

Аўтары паведамлення падкрэслілі, што Каталіцкай царкве Беларусі ўлады дагэтуль не далі магчымасць часова размясціцца ў іншым будынку, што працягвае перашкаджаць католікам свабодна спавядаць рэлігію.

Арыгінал артыкула на сайце БХК

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці