Дэманстрацыя ў Бэрліне: Свабоду ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму

09 кастрычніка 2023, 09:26
Дэманстрацыя ў Бэрліне: Свабоду ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму

25 верасьня Алесю Бяляцкаму споўніўся 61 год. Заснавальнік беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года мусіў правесьці свой дзень нараджэньня ў турме. З гэтай нагоды праваабаронцы і грамадзкія актывісты Нямеччыны расказалі пра ягоны лёс і лёс усіх палітвязьняў у Беларусі.

У панядзелак праваабарончыя арганізацыі “Лібэрэка, Amnesty International GermanyЙ і беларуская суполка RAZAM выступілі супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі каля Брандэнбургскай брамы ў цэнтры Бэрліна і прадэманстравалі сваю салідарнасьць з усімі беларусамі, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Як і чацьвёра ягоных калегаў па “Вясьне”, Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме ў Беларусі выключна праз сваю законную праваабарончую дзейнасьць.

На дэманстрацыі дэпутаты Бундэстага Ёханэс Шрапс, Юрген Хардт, Хельге Лімбург, Штэфан Гельбхаар і Антон Хофрайтэр асудзілі дзеяньні рэжыму дыктатара Аляксандра Лукашэнкі супраць Алеся Бяляцкага і рэзка раскрытыкавалі незьлічоныя масавыя парушэньні свабоды слова, асацыяцыяў і сходаў у суседняй з ЕС дзяржаве. У межах кампаніі салідарнасьці, зладжанай Ліберэка”#WeStandBYyou кожны з палітыкаў раней «усынавіў» аднаго з амаль 1500 палітычных зьняволеных.

Катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня па-ранейшаму зьяўляюцца распаўсюджанай практыкай

Пасьля жорсткага падаўленьня масавых пратэстаў у 2020 годзе ў Беларусі рэзка ўзмацніліся перасьледы палітычных апанэнтаў. Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме з 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023 года па сфабрыкаваных абвінавачаньнях ён быў вырачоны да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі і буйнога штрафу.

У беларускіх турмах катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня па-ранейшаму зьяўляюцца звычайнай практыкай і застаюцца беспакаранымі. Судовая сыстэма выкарыстоўваецца для прыгнечаньня крытычных галасоў, а ўлады адвольна высоўваюць абвінавачваньні ў «экстрэмізме» і «тэрарызме» супраць арганізацыяў, каб спыніць іх дзейнасьць і ўзаконіць крымінальны перасьлед. Напрыклад, у канцы жніўня МУС Беларусі клясіфікавала "Вясну" як "экстрэмісцкае аб'яднаньне".

 

Арыгінал (на ангельскай мове) на сайце “Ліберэка”

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці