Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2024 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.
Нацыянальная праваабарончая прэмія была заснаванная арганізацыяй “Праваабарончы альянс” у 2008 годзе. Усю інфармацыю пра яе гісторыю, склад аргкамітэта, а таксама Палажэнне можна пачытаць тут.
Цяпер завяршыўся першы этап Прэміі – вылучэнне намінантаў і складанне доўгага спісу. Паводле Палажэння, намінантаў прапануюць:
арганізацыі, якія далучыліся да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі і чыя дзейнасць адпавядае вызначэнню паняцця “праваабаронца”. Арганізацыя мусіць быць дзейснай, а не намінальна існаваць.
лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў.
Пасля вылучэння Аргкамітэт абмеркаваў адпаведнасць намінаваных асобаў і кампаніяў/ініцыятываў Прынцыпам дзейнасці праваабаронцаў Беларусі, крытэрыям паняцця “праваабаронца” і крытэрыям Прэміі, і склаў лонг-ліст.
ХТО ТРАПІЎ У ЛОНГ-ЛІСТ ПРЭМІІ Ў 2024 ГОДЗЕ
Намінанты на Праваабаронцу года – 2024
1. Наста Базар
2. Вольга Зазулінская
3. Марына Касінерава
4. Марыя Колесава-Гудзіліна
5. Павел Левінаў
6. Ганна Маціеўская
7. Віктар Мацкевіч
8. Таццяна Нядбай
9. Леанід Судаленка
10. Алёна Чаховіч
Намінанты на Журналіста года – 2024
1. ... ... (Непублічная асоба. Імя і прозвішча журналіста (кі) ёсць у Аргкамітэта)
2. Наста Бойка, “Медыязона Беларусь”
3. Раман Васюковіч, “Настоящее Время.Беларусь”
4. Аляксандр Івулін, Ютуб-канал “ЧестнОК”
5. Вольга Класкоўская, “Новы Час”
6. Руслан Кулевіч, праект “Мы вернемся”
7. Валярына Кустава, праект “Беларус беларусу”
8. Вольга Лойка, “План Б”
9. Ганна Любакова, блог
10. Мікіта Мелказёраў, Ютуб-канал «Жыццё-маліна», інтэрв'ю з праваабаронцамі
11. Фёдар Паўлючэнка, REFORM.news
12. Дзіяна Пінчук, сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Намінанты на Праваабарончую кампанію/ініцыятыву года – 2024
1. Грамадскае расследаванне катаванняў у РУУСах Мінска, “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў” і “Прававая ініцыятыва”
2. “Напішы ліст палітвязню”, ініцыятыва беларусаў Варшавы, якія штотыдзень пішуць лісты палітвязням
3. DysidentBy
4. Ініцыятыва падтрымкі вызваленых палітвязняў “Вольныя”
5. BYSOL
6. ILIA-By
7. Беларуская праваабарончая школа
8. Праект “Беларус беларусу”
9. Праваабарончая кампанія “Здароўе ў турме”
10. Цэнтр Беларускай Салідарнасці
11. “Марафон салідарнасці”. Кампанія БАЖ па салідарнасці з палітычна зняволенымі журналістамі
12. Кампанія жаночай салідарнасці пасля згвалтавання і забойства беларускі ў Польшчы #хопіцьгвалціць
13. Ініцыятыва “Фемгрупа”
14. Ініцыятыва НАУ па перадачы справы аб дэпартацыі беларусаў у Міжнародны крымінальны суд
15. Міжнародная кампанія арганізацыі Tg House Belarus супраць закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды»
16. Праект “Палітвязынка”
17. Беларусы Беластока, за шматгадовыя акцыі за вызваленне Анджэя Пачобута
Намінанты на Праваабарончую салідарнасць – 2024
1. Вольга Брыцікава
2. Андрэй Гнёт
3. Максім Знак
4. Ігар Ільяш
5. Марыя Калеснікава
6. Марына Леановіч
7. Павел Левінаў
8. Таццяна Лішанкова
9. Наста Лойка
10. Ігар Лосік
11. Алена Маслюкова
12. Марфа Рабкова
13. Антон Сташэўскі
ШТО АДБЫВАЕЦЦА ПАСЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ЛОНГ-ЛІСТА
Сябры Аргкамітэта абіраюць шорт-ліст. Кожны сябар Аргкамітэта можа прагаласаваць максімум за трох намінантаў у кожнай намінацыі, аднак мае права абраць двух, аднога ці ўвогуле ўстрымацца. Палажэнні, якія дапамагаюць унікнуць канфлікту інтарэсаў, утрымліваюцца ў Рэгламенце. Па выніках гэтага галасавання будзе сфармаваны шорт-ліст. Пасля Аргкамітэт прапануе іншым праваабарончым арганізацыям прагаласаваць за намінантаў з шорт-ліста, каб вызначыць лаўрэатаў Прэмі.