)
На фота: Фёдар Паўлючэнка і Наста Васільчук, цырымонія ўручэння Прэміі-2024, Вільня
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.
Нацыянальная праваабарончая прэмія была заснаванная ў 2008 годзе. Усю інфармацыю пра яе гісторыю, склад аргкамітэта, а таксама Палажэнне можна пачытаць тут.
Цяпер завяршыўся першы этап Прэміі – вылучэнне намінантаў і складанне доўгага спісу. Паводле Палажэння, намінантаў прапануюць:
арганізацыі, якія далучыліся да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі і чыя дзейнасць адпавядае вызначэнню паняцця “праваабаронца”. Арганізацыя мусіць быць дзейснай, а не намінальна існаваць.
лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў.
Пасля вылучэння Аргкамітэт абмеркаваў адпаведнасць намінаваных асобаў і кампаніяў/ініцыятываў Прынцыпам дзейнасці праваабаронцаў Беларусі, крытэрыям паняцця “праваабаронца” і крытэрыям Прэміі, і склаў лонг-ліст.
ХТО ТРАПІЎ У ЛОНГ-ЛІСТ ПРЭМІІ Ў 2025 ГОДЗЕ
Намінанты на Праваабаронцу года – 2025
Алесь Бяляцкі
Кацярына Дзяйкала
Марына Зялёная
Марына Касінерава
Раман Кісляк
Павел Левінаў
Алена Маслюкова
Ганна Маціеўская
Таццяна Нядбай
Алена Чаховіч
Намінанты на Журналіста года – 2025
Кацярына Абромчык, сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Анастасія Бойка, выданне “Медыязона Беларусь”
Раман Васюковіч, медыя “Настоящее Время»
Таццяна Гусева, інтэрнэт-газета “Салідарнасць”
Наста Захарэвіч, фрылансерка
Аляксандр Івулін, ютуб-канал “ЧестнОК”
Руслан Кулевіч, выданне MOST
Георгій Леўкавец, сайт БАЖ
Мікіта Мелказёраў, ютуб-канал “Жыццё-маліна”
Наста Роўда, праект “Ток”
Янка Рэн, Еўрарадыё
Сяржук Сыс, праваабарончы цэнтр “Вясна”
Ларыса Шчыракова, фрылансерка
Алена Якжык, інтэрнэт-газета “Салідарнасць”
Намінанты на Праваабарончую кампанію/ініцыятыву года – 2025
Кампанія "У турмы не жаночы твар"
Шэлтэр "Замак" у Вільні
Асацыяцыя палітвязняў Беларусі "Да волі"
Адукацыйная праграма Inernational Law in Advocacy for Belarus
Ініцыятыва #food4bel
Аргкамітэт звяртае ўвагу, што сёлета пры адборы намінантаў у шорт-ліст пільная ўвага надавалася адпаведнасці намінаваных апісанню намінацыі “Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года” ў Палажэнні аб Прэміі. Аргкамітэт нагадвае, што гэтая намінацыя была створаная менавіта дзеля таго, каб надаць асаблівую ўвагу новым ініцыятывам, актуальным кампаніям, якія ўзнікаюць у праваабарончым полі. Ідэя гэтай намінацыі палягае ў тым, каб вітаць і падтрымаць невялікія ініцыятывы і кампаніі. Новыя ініцыятывы, як правіла, не могуць канкураваць за ўвагу з вялікімі інстытуцыяналізаванымі арганізацыямі, якія існуюць ужо даўно, маюць сталае фінансаванне і інш. Але Аргкамітэт таксама бярэ пад увагу, што дзейнасць праваабарончых арганізацыяў таксама мае быць ушанаванай; магчыма, у наступных сезонах Прэміі Аргкамітэт разглядзіць магчымасць стварэння адмысловай намінацыі менавіта для арганізацыяў.
Намінанты на Праваабарончую салідарнасць – 2025
Марына Адамовіч
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч
Вольга Брыцікава
Максім Знак
Марыя Калеснікава
Вікторыя Кульша
Павел Левінаў
Анджэй Пачобут
Мікалай Статкевіч
Ларыса Шчыракова
Сябры Аргкамітэта абіраюць шорт-ліст. Кожны сябар Аргкамітэта можа прагаласаваць максімум за трох намінантаў у кожнай намінацыі, аднак мае права абраць двух, аднога ці ўвогуле ўстрымацца. Палажэнні, якія дапамагаюць унікнуць канфлікту інтарэсаў, утрымліваюцца ў Рэгламенце. Па выніках гэтага галасавання будзе сфармаваны шорт-ліст. Пасля Аргкамітэт прапануе іншым праваабарончым арганізацыям прагаласаваць за намінантаў з шорт-ліста, каб вызначыць лаўрэатаў Прэмі.
)
)
)
)
)