«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»

20 снежня 2023, 12:46
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»

17 і 18 лістапада 2023 года ў Вільні адбылася канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека, арганізаваная супольна Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі шаснаццаці грамадзкіх арганізацыяў.

На юрыдычных факультэтах унівэрсытэтаў Беларусі немагчыма навучыцца міжнароднаму праву правоў чалавека: фармальная адукацыя ў гэтай галіне не выконвае сваёй функцыі, бо не навучае зьместу правоў чалавека. Функцыю адукацыі правам чалавека часткова бралі на сябе арганізацыі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Нефармальнай адукацыяй ў сфэры правоў чалавека ў беларускім грамадзкім сэктары займаюцца і профільныя арганізацыі, якія працуюць толькі з тэматыкай правоў чалавека (такія, напрыклад, як Беларускі дом правоў чалавека, дзе існуе спэцыялізаваны курс навучаньня міжнароднаму праву правоў чалавека), і няпрофільныя – тыя грамадзкія арганізацыі, дзе навучаньне ПЧ ёсьць толькі кампанэнтам у складзе навучальных праграмаў па агульнай адукацыі ў сфэры грамадзянскасці.  

У 2020 годзе, праз востры палітычны крызыс, цалкам зьмянілася грамадзка-палітычная сітуацыя, а зь ёй – і структура сэктара нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека. Некаторыя арганізацыі цалкам спынілі дзейнасьць, некаторыя - зьмянілі тэматыку; практычна ўсе асноўныя правайдэры адукацыі ў галіне правоў чалавека былі вымушаныя зьехаць з краіны; мэтавыя аўдыторыі “распыліліся” па розных краінах, але большасць зь іх усе ж такі засталася ў Беларусі, etc. Разам з тым, згодна з дасьледаваньнямі беларусскай грамадзянскай супольнасьці 2022-2023 гадоў, вялізны працэнт беларускіх НДА ўвогуле вылучае адукацыю як адзін зь першых напрамкаў сваёй дзейнасьці, больш арганізацыяў сталі называць сябе праваабарончымі, узьніклі новыя арганізацыі, якія ў сваёй дзейнасьці маюць адукацыю і асьветніцтва. Гэтыя зьмены ў грамадзкім сэктары Беларусі адбываюцца адначасова з пэўным павелічэньнем інтарэсу ў беларусаў да правоў чалавека, з узьнікненьнем запыту на веды ў гэтай сфэры, што ёсьць  традыцыйным вынікам грамдзка-палітычнага крызісу, які заўседы вядзе дя павелічэньня грамадзкай актыўнасьці.

Ідэя канфэрэнцыі паўстала менавіта праз патрэбу актуалізаваць уяўленьне аб сфэры нефармальнай адукацыі ў беларускай грамадзянскай супольнасьці, абмеркаваць асноўныя праблемы і выклікі, якія стаяць перад правайдэрамі такой адукацыі сёньня. Канфэрэнцыя, якая адбылася ў Вільні 17 і 18 лістапада, была першай буйной размовай прадстаўнікоў і прадстаўніц профільных і няпрофільных правайдэраў адукацыі ў галіне правоў чалавека беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Канфэрэнцыю арганізавалі супольна Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі 16 арганізацыяў, якія ёсьць правайдэрамі адукацыі ў галіне правоў чалавека на сёньня: ня толькі тых, для якіх правы чалавека і адукацыя ў гэтай галіне складаюць асноўны зьмест дзейнасьці, але і тыя, у працы якіх праваабарона ці навучаньне правам чалавека прысутнічае як адзін з кампанэнтаў. Праграма канфэрэнцыі была збудаваная такім чынам, каб асноўны час прысьвяціць дыскусіям і пошуку супольных рашэньняў па трох напрамках: зьмест, мэтодыка адукацыі ў галіне правоў чалавека, а таксама магчымыя кірункі для паглыбленьня каапэрацыі і супрацоўніцтва правайдэраў.

У час канфэрэнцыі Беларускі Хельсінкскі Камітэт прэзэнтаваў сваё дасьледваньне “Нефармальная адукацыя па правах чалавека ў беларускім грамадзянскім сэктары: стан, праблемы і выклікі”, аўтаркай справаздачы па якім ёсьць Кацярына Дзяйкала.

Як пазначыла сама аўтарка, дасьледваньне такога кшталту адбылося ўпершыню, і галоўнай задачай дасьледнікаў было акрэсьліць актуальную сітуацыю з нефармальным навучаньнем правам чалавека і выявіць праблемы і выклікі, а таксама – ініцыяваць дыскусію сярод правайдэраў адукацыі, каб у выніку якасьць гэтай адукацыі выйшла нановы ўзровень.

Вынікі дасьледваньня заснаваныя на аналізе публічна даступнай інфармацыі, экспэртных інтэрвію з 11 прадстаўнікамі і прадстаўніцамі асноўных на сёньня правайдэраў навучаньня правам чалавека – і профільных (тых, хто цалкам займаецца правамі чалавека) і ня профільных (у чыіх адукацыйных праграмах ёсьць кампанэнт правоў чалавека), а таксама анкетнага апытаньня 148 рэальных і патэнцыйных удзельнікаў і ўдзельніц адукацыйных курсаў і праграмаў ад беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

Цалкам гэтае дасьледваньне можна прачытаць на сайце БХК.

Вераніка Нікалайчык, прадстаўніца Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава, аднога з арганізатараў канфэрэнцыі, расказала, што галоўная мэта сустрэчы – падвысіць якасьць і эфэктыўнасьць навучаньня правам чалавека – цалкам спалучаецца са стратэгічным кірункам дзейнасьці БДПЧ:

­– Дом правоў чалавка больш за 15 гадоў рэалізуе навучальны праект Bring International Standards Home (BISH). Рыхтуючы канфэрэнцыю, мы карысталіся нашым багатым досьведам і ведамі ў галіне адукацыі правоў чалавека. Абмен каштоўнасьцямі, мэтадалёгіяй і арганізацыйным патэнцыялам – вось унёсак БДПЧ ў калектыўныя намаганьні падвысіць узровень адукацыі ПЧ ў Беларусі. БДПЧ імкнецца быць стрыжнем разьвіцьця супрацоўніцтва, абмену досьведам і падвышэньня патэнцыялу арганізацыяў, якія займаюцца адукацыяй у галіне правоў чалавека.

Глядзiце таксама

Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
10 кастрычніка 2024, 09:23
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
Лекция Екатерины Шульман (политолога, специалиста по законотворчеству) для беларусских правозащитников.
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
04 верасня 2024, 13:40
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
Паказваем на прыкладзе стварэньня новага закону аб адвакатуры.
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 сакавіка 2024, 12:34
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.
Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс
21 жніўня 2023, 14:22
Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс
Беларуская моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва «Гэта База» запускае набор на анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці