Human Constanta: Спорт і правы чалавека: аналітыка за красавік-чэрвень 2023

09 кастрычніка 2023, 11:14
Human Constanta: Спорт і правы чалавека: аналітыка за красавік-чэрвень 2023

Сёньня сьвет прафэсійнага спорту зьмяняецца зь вялікай хуткасьцю. На гэта ўплываюць сацыяльна-палітычныя падзеі, што адбываюцца, зьмены 
 ў кіраваньні міжнароднымі спартовымі арганізацыямі, а таксама вялікі попыт на зьмены ўмоваў працы з боку прафэсійных спартсмэн_ак.

У аналітыцы за красавік-чэрвень 2023 года праваабаронцы Human Constanta прааналізавалі найбольш значныя падзеі ў спорце праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і спорта.

З 2020 года тэма парушэньняў правоў чалавека стала штодзённай часткай беларускага спорту — пачынаючы абмежаваньнямі права на свабоду выказваньня меркаваньня, заканчваючы ўмовамі працы і дамоўнымі гульнямі. Аднак, у 2023 годзе міжнародная спартовая супольнасьць сфакусавалась на яшчэ адной праблеме — гэта допуск альбо нядопуск беларускіх і расейскіх атлет_ак на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку на Летнія Алімпійскія Гульні (АГ) ў Парыжы ў 2024 годзе.

Напярэдадні Чэмпіянату свету (ЧС) па футболе сярод жанчын у спартыўнай супольнасьці актыўна абмяркоўвалася тэма траўматызму, а пытаньні няроўнай аплаты працы ўзнімаліся ня толькі ў футбольнай супольнасьці, але таксама ў тэнісе і баскетболе. У той жа час, мы падзяліліся некаторымі прыкладамі калабарацый, якія накіраваны на пераадоленьне гендэрнай няроўнасьці.

Штогод чэрвень лічыцца «месяцам гонару», таму шматлікія спартовыя стэйкхолдэр_кі арганізуюць спэцыяльныя кампаніі, уцягваючы прафэсійных спартсмэн_ак. У дадзеным тэксьце коратка апісваецца досьвед людзей, якія працуюць у прафэсійным спорце і зрабілі камінг-аут, і як гэта паўплывае на сучасны спартовы сьвет і на іх месца ў ім.

Напрыканцы мы зьвярнулі ўвагу на тэму расізма ў спорце, які моцна адбіўся на рэпутацыі гішпаньскай La Liga і федэрацыі футбола Гішпаніі. «Справа Vinicius Junior» — адзін з самых гучных скандалаў, які адбыўся ў 2023 годзе і абмяркоўваўся на вышэйшым узроўні дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Мы таксама закранулі тэму абароны прафэсійных спартсмэн_ак у кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны, а таксама тэму бясьпекі спартсмэн_ак і заўзятар_ак падчас спартовых мерапрыемстваў.

Агляд у PDF на сайце Х'юман Канстанты.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці