Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0

26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0

Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.

Праекты, скіраваныя на актывізацыю грамадскай дзейнасці і ўмацаванне салідарнасці, могуць атрымаць фінансаванне да 60 тыс. еўра.

Падаць прапанову

Калі вы плануеце запаўняець праектную прапанову з Беларусі, карыстайцеся VPN.

Азнаёміцца з Палажэннем конкурсу

Ва ўмовах рэпрэсій і ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс грантаў для НДА, каб падтрымаць праекты, заснаваныя на падыходзе, пры якім мноства малых, але сістэматычных, мэтанакіраваных і скаардынаваных дзеянняў ці зменаў вядзе да значнага ўплыву або выніку ў агляднай будучыні для Беларусі.

Мы шукаем ініцыятывы, здольныя не толькі натхняць беларусаў, але і гарантаваць бяспеку і падтрымку ўдзельнікам грамадскага руху, а таксама павышаць эфектыўнасць АГС на шляху дэмакратычных зменаў.

Важна, каб гэтыя праекты спрыялі аб’яднанню людзей вакол канкрэтных дзеянняў дзеля абароны справядлівасці і свабоды, тым самым падтрымліваючы дух салідарнасці.

Мэта конкурсу – развіццё сталай грамадзянскай супольнасці як актара дэмакратычных змен Беларусі.

Хто можа ўдзельнічаць:

  • Зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) як у Беларусі, так і за яе межамі

  • Нефармальныя групы беларусаў як у Беларусі, так і за яе межамі.

Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.

ПАДРАБЯЗНА ПРА КОНКУРС ГРАНТАЎ НА СТАРОНЦЫ BELARUS BEEHIVE 2.0

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 сакавіка 2024, 08:37
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці