Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»

10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»

З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў «ПРЫНЦЫП ВЯРШЭНСТВА ПРАВА Ў ПРАКТЫЦЫ РАДЫ ЕЎРОПЫ І ЕЎРАПЕЙСКАГА СУДА ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА».

Трэнінг аргунізуецца сумесна Інстытутам CEELI і Радай Еўропы.

Мерапрыемства з'яўляецца часткай плана дзеянняў Рады Еўропы па супрацоўніцтву з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі.

ТЭМЫ ТРЭНІНГУ:
На трэнінгу будуць разгледжаны наступныя тэмы:
● Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) і стандарты вяршэнства права.
● Вяршэнства права ў практыцы ЕСПЧ: прынцып законнасці і яго розныя грані.
● Патрабаванне прававой вызначанасці ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй.

Трэнінг будзе ўключаць у сябе прэзентацыі, працу ў групах і групавыя дыскусіі.

МОВЫ ТРЭНІНГУ:
беларуская, руская

CEELI Institute пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу.

Адзінае абавязковае патрабаванне - мець юрыдычную адукацыю. 

Паколькі колькасць месцаў на трэнінгу з'яўляецца абмежаванай, перавагу будуць мець кандыдаты, якія маюць базавыя веды аб правах чалавека і міжнародных механізмах іх абароны, а таксама досвед працы ў сферы абароны правоў чалавека. Таксама будзе ацэньвацца матывацыя кандыдатаў, у тым ліку па выкарыстанні атрыманых ведаў у практычнай працы.

Анкету неабходна даслаць не пазней за 23:59 15 верасня. Аб выніках адбору кандыдатам будзе паведамлена не пазней за 17 верасня. 

ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 сакавіка 2024, 08:37
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці