«Ліберэрка»: «Алесь — нястомны змагар за правы чалавека»

11 кастрычніка 2022, 11:53
«Ліберэрка»: «Алесь — нястомны змагар за правы чалавека»

На фота: сябры Libereco Фабіян Колер і Ларс Бюнгер на сустрэчы з Алесем Бяляцкім у Менску ў 2015 г.

 Нобелеўскую прэмію міру 2022 года атрымалі беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтр грамадзянскіх свабод». Libereco віншуе лаўрэатаў і заклікае ўзмацніць ціск на Беларусь, каб нарэшце вызваліць Бяляцкага з турмы.

Больш за дзесяць гадоў нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights шчыльна супрацоўнічае з беларускім праваабарончым цэнтрам «Вясна», заснавальнікам і кіраўніком якога з'яўляецца Алесь Бяляцкі. У пятніцу Нарвежскі Нобелеўскі камітэт узнагародзіў 60-гадовага праваабаронцу Нобелеўскай прэміяй міру.

«Алесь — нястомны змагар за правы чалавека»

Libereco віншуе лаўрэата: «Мы вельмі рады, што наш сябар і калега Алесь Бяляцкі быў узнагароджаны за сваю шматгадовую дзейнасць. Алесь — нястомны змагар за правы чалавека, якому за свае перакананьні ўжо давялося правесьці некалькі гадоў у кратах. Мы патрабуем ад беларускага рэжыму неадкладнага і безумоўнага вызвалення яго і ўсіх палітвязняў у Беларусі. Мы вельмі спадзяемся, што зможам зноў убачыць Алеся на волі ў снежні на ўручэнні Нобэлеўскай прэміі міру ў Осла», — кажа Ларс Бюнгер, прэзідэнт Libereco у Швейцарыі.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 14 ліпеня 2021 года і з'яўляецца адным з больш чым 1300 палітычных зняволеных у Беларусі, якія бязвінна знаходзяцца ў турме за сваю вернасць свабодзе, дэмакратыі і правам чалавека. У 1996 годзе Бяляцкі заснаваў беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна», які сёння можа працаваць толькі з эміграцыі.

Алесь Бяляцкі — адзін з больш чым 1300 палітвязняў Беларусі

Разам з «Вясной» Libereco з ліпеня 2020 года вядзе кампанію салідарнасці #WeStandBYyou за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі. У межах кампаніі ўжо больш за 300 дэпутатаў еўрапейскіх парламентаў сталі хроснымі бацькамі палітвязняў у Беларусі. Алеся Бяляцкага пры гэтым сімвалічна ўсынавіў віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Нікола Бір.

«Рашэнне Нарвежскага Нобелеўскага камітэта з'яўляецца выразным сігналам дыктатарам і распальшчыкам вайны ў Расеі і Беларусі», - кажа Марка Фібер, выканаўчы дырэктар Libereco ў Германіі. Ён падкрэслівае: «Алесь Бяляцкі, «Мемарыял» і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў з'яўляюцца выдатнымі інстытутамі грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах і цэнтральнымі апорамі ў барацьбе за свабоду і правы чалавека. Яны шмат гадоў працуюць у сваіх краінах дзеля абароны правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратыі. Менавіта з гэтай прычыны Бяляцкі і «Мемарыял» няспынна пераследуюцца беларускімі і расейскімі ўладамі».

Акрамя Бяляцкага, у Беларусі ў кратах знаходзяцца яшчэ пяць сябраў «Вясны»; сама арганізацыя забароненая ў Беларусі, як і «Мемарыял» у Расеі.

 

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці