Названы шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці-2020

08 снежня 2020, 09:09
Названы шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці-2020

8 снежня беларуская праваабарончая супольнасць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2020 годзе.

У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі:

  • Таццяна Агеева;

  • Павел Левінаў;

  • Марфа Рабкова.

У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя:

  • Кацярына Андрэева, Белсат;

  • Кацярына Барысевіч, TUT.BY;

  • Дар’я Чульцова, Белсат.

За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года-2020» будуць змагацца:

  • Кампанія ByCOVID19;

  • Валанцёрская служба «Вясны»;

  • Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2020 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пачатак а 16 гадзіне.

Трансляцыю глядзіце па спасылцы на сайце БАЖ.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года. Падрабязней пра Прэмію.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
06 студзеня 2026, 10:52
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 снежня 2025, 21:00
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 снежня 2025, 17:00
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці