Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў

20 снежня 2024, 12:55
Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў

Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў (CEDAWCommittee on the Elimination of Discrimination Against Women).

Аўтаркі Дапаможніка – выпускніцы адукацыйнай праграмы ILIA-By Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Таццяна Лішанкова і Вераніка Якаўлева.

Дапаможнік прысвечаны пытанням зваротаў у Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў.

Мэта дапаможніка – дапамога юрыстам, адвакатам, праваабаронцам і актывістам эфектыўна выкарыстоўваць механізм падачы індывідуальных паведамленняў у Камітэт.

КЛДЖ адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні выканання дзяржавамі абавязацельстваў па Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў. Камітэт разглядае індывідуальныя паведамленні, даследуе абставіны канкрэтных спраў і прымае меркаванні, якія не толькі дапамагаюць аднавіць правы заяўнікаў, але і фармуюць прэцэдэнты для будучых зваротаў.

Аналіз гэтых меркаванняў дазваляе лепш зразумець, якія аргументы дапамагаюць найбольш пераканаўча абгрунтаваць парушэнні правоў у межах Канвенцыі.

Пасля дэнансацыі Беларуссю Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах КЛДЖ застаецца адзіным дагаворным органам ААН, у які можна падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэннях правоў чалавека Рэспублікай Беларусь.

Дапаможнік складаецца з дзвюх асноўных частак.

У першай частцы разглядаюцца пытанні прымальнасці індывідуальных паведамленняў. Тут падрабязна тлумачыцца, як Камітэт ацэньвае магчымасць прыняцця справы да разгляду, і прыводзяцца прыклады, калі паведамленні прызнаваліся непрымальнымі, напрыклад, з-за невыканання патрабавання аб вычарпанні ўнутраных сродкаў прававой абароны, адсутнасці сувязі (несумяшчальнасці) з палажэннямі Канвенцыі або недастатковасці абгрунтаванняў.

Другая частка прысвечана аналізу справаў, разгляданых Камітэтам. Аўтаркі гэтага дапаможніка вывучылі практыку КЛДЖ (148 справаў) і класіфікавалі вынесеныя Камітэтам меркаванні па розных тэматыках. У дапаможніку адлюстраваныя тэмы, якія здаліся аўтаркам найбольш цікавымі, актуальнымі і прымяняльнымі для патэнцыйных скаргаў з улікам беларускага кантэксту. У прыватнасці, у другой частцы дапаможніка прэзэнтаваныя справы, звязаныя з згвалтаваннем, хатнім гвалтам, гандлем людзьмі, парушэннямі правоў ЛГБТК+ жанчын, умовамі ўтрымання ў месцах несвабоды, высылкамі.

У канцы дапаможніка прыводзіцца спіс паведамленняў, пададзеных у КЛДЖ, іх тэматыка і прынятыя па іх рашэнні.

Аўтаркі спадзяюцца, што гэты дапаможнік будзе карысным і дапаможа лепш знацца на практыцы КЛДЖ, а таксама натхніць на актыўнае выкарыстанне механізмаў Камітэта.

Мы верым, што дзякуючы нашай працы колькасць якасна падрыхтаваных паведамленняў павялічыцца, што прывядзе да большай колькасці паспяховых справаў, стварэння важных прэцэдэнтаў і, у выніку, умацавання правоў жанчынаў” – адзначаюць Таццяна Лішанкова і Вераніка Якаўлева ў прэамуле Дапаможніка.

СПАМПАВАЦЬ ДАПАМОЖНІК ПА СПАСЫЛЦЫ (PDF)

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія
22 чэрвеня 2026, 08:04
Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія
Сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня, у суботу, а 18:00. Дом нацыянальных супольнасьцяў / Tautinių bendrijų namai. Raugyklos g. 25, Vilnius
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
29 мая 2026, 09:06
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з адукацыйнай праграмай ILIA-By запрашаюць супрацоўнікаў і валанцёраў беларускіх грамадскіх арганізацый, актывістаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых прайсці апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё.
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
20 красавіка 2026, 10:09
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
12 марта 2026 года Офис Прокурора Международного уголовного суда официально завершил предварительное изучение ситуации Беларусь-Литва и объявил об открытии расследования.
Профилактическое наблюдение и превентивный надзор как форма преследования
14 сакавіка 2026, 14:58
Профилактическое наблюдение и превентивный надзор как форма преследования
Тенденцией развития пенитенциарной системы является гуманизация и осознание того, что жестким контролем, наказанием, надзором, преступность не искореняется.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці