Парлямэнтарыі Швэйцарыі, Ірляндыі і Шатляндыі сталі «хроснымі» Ільлі Верамеева, Паўла Белавуса і Дзьмітрыя Клімава

03 ліпеня 2023, 10:07
Парлямэнтарыі Швэйцарыі, Ірляндыі і Шатляндыі сталі «хроснымі» Ільлі Верамеева, Паўла Белавуса і Дзьмітрыя Клімава

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Карына Грэдзіг (Швэйцарскі нацыянальны парлямэнт, Грунліберальная партыя), Джэры Батымер (старшыня Сэнату Ірляндыі, Fine Gael) і Ліям МакАртур (Парлямэнт Шатляндыі, Ліберальныя дэмакраты) сталі сымбалічнымі хроснымі бацькамі беларускіх палітвязьняў.

Карына Грэдзіг

Ільля Верамееў трапіў у турму 27 лютага 2022 года. За дасыланьне паведамленьняў у чатах Telegram ён быў выракаваны на 6 1/2 гадоў пазбаўленьня волі па арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і арт. 130 («Распальваньне нянавісьці») Крымінальнага кодэкса Беларусі. У чатах ён нібыта плянаваў акцыі пратэсту.

Карына Грэдзіг, сябра Нацыянальнай рады Швэйцарыі (Грунліберальная партыя), узяла на сябе хроснае бацькоўства над Ільлём Верамеевым:

"Я захапляюся мужнымі людзьмі ў Беларусі і цалкам падтрымліваю іх. Я напоўніцу салідарная зь Ільлёй Верамеевым, маладым беларусам, якога абвінавацілі ў ліставаньні праз Тэлеграм. Свабода слова на ёсьць злачынствам — а Ільлі за рэалізацыю свабоды слова пагражае 6,5 гадоў пазбаўленьня волі за нібыта "арганізацыю пратэстаў і распальваньне нянавісьці ў Інтэрнэце".Гэта вельмі распаўсюджаны падыход праваахоўных органаў у Беларусі, і зь ім нельга мірыцца. Ільля Верамееў і ўсе палітычныя вязьні павінны быць неадкладна выпушчаныя на волю«.

Джэры Батымер

Павел Белавус — культурны мэнэджэр і заснавальнік інтэрнэт-крамы, якая прадавала сьцягі і сымболіку, такія, як гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі. Павел Белавус быў арыштаваны 15 лістапада 2021 года і выракаваны на 13 гадоў пазбаўленьня волі па арт. 342 («Парушэньне грамадзкага парадку»), арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкай арганізацыі») і арт. 356 («Дзяржаўная здрада»). У студзені 2023 года Сьледчы камітэт заявіў, што Павел Белавус нібыта «распальваў варожасьць суайчыннікаў да Радзімы».

Джэры Батымер, старшыня Сэнату Ірляндыі (партыя «Файн Гэл»), стаў хросным бацькам Паўла Белавуса і падкрэсьліў: «Дэмакратыі і правам чалавека патрэбныя адважныя людзі, каб адстойваць свае правы і супрацьстаяць злоўжываньню ўладай. У выніку адданасьці Паўла Белавуса свабодзе і дэмакратыі, ён затрыманы беларускімі ўладамі. Як сусьветная супольнасьць, мы мусім аб’яднацца, каб змагацца з тыраніяй, дзе б мы яе ні знайшлі; разам мы можам зрабіць перамены магчымымі. Менавіта з гэтых прычынаў я заклікаю да неадкладнага вызваленьня Паўла Белавуса».

Ліям МакАртур

Дзьмітры Клімаў працаваў кіроўцам у розных арганізацыях і быў арыштаваны 30 сакавіка 2022 года разам з двума іншымі мужчынамі па падазрэньні ў зьнішчэнні дзвюх размеркавальных шафаў электразабесьпячэньня. Мужчыны нібыта аказалі супраціў пры арышце, у выніку чаго ім былі нанесены раненьні са сьмяротнай зброі. Зьміцер Клімаў быў асуджаны на 22 гады пазбаўленьня волі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Ліям МакАртур ёсьць сябрам шатлянскага парлямэнту ад Ліберальных дэмакратаў; ён ўзяў на сябе хроснае бацькоўства над Дзьмітрыем Клімавым:

«Сучаснымі „чыгуначнымі партызанамі“ Беларусі варта захапляцца за іх мужнасьць. Іх негвалтоўныя дзеяньні адыгралі важную ролю ў стрымліваньні наступу Расеі на Ўкраіну празь Беларусь на самым пачатку ўварваньня, прычыніўшы страты расейскім войскам і выйграўшы каштоўны час, каб Украіна змагла арганізаваць сваю абарону. Пасьля жорсткага арышту за нібыта ўдзел у дыверсіі на сігнальнай будцы Зьміцер Клімаў быў асуджаны закрытым судовым працэсам да 22 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Нядзіўна, але ад таго ня меней ганебна, што запанікавалы рэжым Лукашэнкі адказаў жорсткімі рэпрэсіямі на ўнутраны супраціў пуцінскай вайне. Тое, што гэты супраціў працягваецца, нягледзячы на рызыку суровага пакараньня, сьведчыць пра адвагу Дзьмітрыя і такіх, як ён. Я буду і надалей падтрымліваць усіх беларусаў, гатовых кінуць выклік свайму аўтакратычнаму ўраду».

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце "Ліберэка"

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці