12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і шэраг праваабарончых арганізацый з розных краін выступілі з заявай з нагоды вызвалення палітвязняў Беларусі 13 снежня 2025 года.
У межах кампаніі #WeStandBYyou Робін Вагенер, Парса Марві, Клаўдзія Мюлер, Енс Пайк, Фраўке Хайлігенштадт і Каралін Вагнер сталі "хроснымі" Вікторыі Кульшы, Аляксандра Шабаліна, Віялеты Вярбіцкай, Ірыны Саўрыцкай, Дзмітрыя Шалака, Ірыны Кішкурны ды Ганны Папай.
Незалежныя эксперты па правах чалавека восьмага снежня выступілі з заявай, у якой асудзілі нядаўнюю дэпартацыю ў Літву вызваленых з месцаў пазбаўлення волі беларускіх палітвязняў.
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) апублікавала брыфінг, як беларускі рэжым ператварыў публічную дэманстрацыю прымусовых прызнанняў у жорсткі інструмент псіхалагічных катаванняў і палітычных рэпрэсій.
Міжнародныя і рэгіянальныя эксперты па правах чалавека выступілі першага снежня з сумеснай заявай з нагоды адвольнага і працяглага ўтрымання пад вартай праваабаронцаў.
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus, IAPB) выпусціла Дзявятую справаздачу аб ходзе сваёй працы.
У Жэневе 10-14 лістапада праходзіць Тыдзень правоў чалавека. У яго межах выступілі і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні з 2021 года, прадстаўляла праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.
У межах кампаніі #WeStandBYyou Габрыэла Хайнрых (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі), Крысціян Фрыіс Бах (Venstre, Данія) і Герт Габрыэлс (GroenLinks-PvdA, Нідэрланды) сталі "хроснымі" Вольгі Брыцікавай, Аляксандра Фядуты і Аляксандра Верасовіча.