Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага

30 снежня 2020, 15:49
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 28 снежня 2020 г.

Як нам стала вядома, 22 снежня 2020 г. па дарозе з Драгічына ў Брэст супрацоўнікамі АМАП быў затрыманы журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён”Сяргей Гардзіевіч. Пазней у яго кватэры адбыўся ператрус, а ён быў затрыманы ў якасці падазраванага па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

25 снежня ў дачыненні даСяргея Гардзіевічабыла абраная мера стрымання ў выглядзехатняга арышту.

4 снежня 2020 г. пры спробе выехаць за межы Рэспублікі Беларусь быў затрыманыДзмітрый Кулакоўскі, які пазней быў змешчаны пад варту ў СІЗА г. Жодзіна ў межах узбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка улады).

Варта адзначыць, штоДзмітрый Кулакоўскіпрацаваў на пасадзе начальніка крымінальнага вышуку Завадскога РУУС г. Мінска, адкуль звольніўся пасля прэзідэнцкіх выбараў у сувязі з нязгодай з дзеяннямі ўлады. У кастрычніку ён быў затрыманы супрацоўнікамі СУБ МУС і амаль месяц правёў у ЦІП, дзе адбываў адміністратыўныя арышты за нібыта непадпарадкванне патрабаванням службовай асобы. Падчас свайго знаходжання ў ЦІП неаднаразова падвяргаўся катаванням і жорсткаму бесчалавечнаму абыходжанню, пра што неаднаразова заяўляла ягоная адвакатка іпаведамляліСМІ.

У сувязі з гэтым, падтрымліваючы раней выказаную намі ўзаяве ад 22 снежня 2020 г. пазіцыю адносна дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама ўлічваючы тое, штоСяргей ГардзіевічіДзмітрый Кулакоўскіізаляваныя (пазбаўлены волі) да суда, мы прызнаем іх пераслед палітычна матываваным, а іх саміх, у адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”,палітычнымі зняволенымі.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў, а менавіта – арт.188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Фота: Новы Час

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
30 красавіка 2025, 11:13
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна сітуацыі ў Сербіі.
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 сакавіка 2025, 11:20
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 сакавіка 2025, 08:13
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці