Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай

13 красавіка 2021, 15:37
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

12 красавіка 2021 года

5 красавіка прайшоў ператрус у кватэры і на дачы ў праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай, а таксама ў Грамадскім аб'яднанні "Звяно", якое яна ўзначальвае. Таццяна і яшчэ чатыры чалавекі, якія маюць дачыненне да выставы "Машына дыхае, а я - не", прысвечанай беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні час: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя, былі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля стала вядома, што ў дачыненні да ўсіх пецярых адбыліся суды ў рамках адміністрацыйнай справы і яны былі прызнаныя вінаватымі ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Да Таццяны Гацуры-Яворскай таксама была ўжытая адміністрацыйная санкцыя: штраф у памеры 50 базавых велічынь. Аднак Таццяна не была адпушчаная з будынка ІЧУ, была затрыманая ўжо ў межах крымінальнай справы і пераведзеная ў СІЗА на Валадарскага.

Пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў Сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці ціску на праваабаронцаў Таццяну Гацуру-Яворскую і Эніру Браніцкую, лічым пераслед Таццяны Гацуры-Яворскай з боку ўладаў палітычна матываваным, накіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай зняволенай, згодна з п.3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем ад адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты палітвязня праваабаронцы, кіраўніка Грамадскага аб'яднання «Звяно» Таццяны Гацуры-Яворскай, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яе.

  2. Спынення пераследу і ціску ў дачыненні да ўсіх праваабаронцаў краіны, а таксама прыцягнення да крымінальнай адказнасці беларускіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па вядзенні асветніцкай дзейнасці, аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.

  3. Выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у дачыненні да забеспячэння гарантый ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці і прыняцця для гэтага ўсіх неабходных мер.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

РГА "Прававая ініцыятыва”;

"Ініцыятыва FORB";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці