Патрабуем неадкладнага вызвалення сямі новых палітычных зняволеных (Іван Ківа і іншыя)

10 жніўня 2021, 16:47
Патрабуем неадкладнага вызвалення сямі новых палітычных зняволеных (Іван Ківа і іншыя)

На фота: Іван Ківа

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

10 жніўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правааабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Іван Ківа асуджаны судом Ленінскага раёна г. Магілёва па арт. 369 КК за абразу міліцыянтаў у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  2. Артур Рыбін асуджаны Гомельскім абласным судом па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і па арт. 130 КК (Распальванне варожасці) за тое, што зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі, і за абразлівы каментар у тэлеграме да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму;

  3. Аляксей Баяровіч асуджаны судом Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Аляксандр Шчарбацюк асуджаны судом Савецкага раёна Мінска па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму;

  5. Андрэй Асаула асуджаны судом Заводскага раёна Мінска па ч. 2 арт. 368 (“Абраза прэзідэнта”) паўторна да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.;

  6. Таццяна Звярко асуджана судом Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці па арт. 368 КК (“Абраза прэзідэнта”) і арт. 369 КК (“Абраза прадстаўніка ўлады”) да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму; Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда;

  7. Дзяніс Іваноў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Івана Ківу, Артура Рыбіна, Аляксея Баяровіча, Аляксея Шчарбацюка, Андрэя Асаулу, Таццяну Звярко, Дзяніса Іванова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Прававая ініцыятыва";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-центр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці