Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абралі лепшых

12 снежня 2015, 16:55
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абралі лепшых

Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі традыцыйна перад Міжнародным Днём правоў чалавека 10 снежня называе лаўрэатаў штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 7 снежня. Лаўрэатаў у гэтым годзе вылучылі ў трох намінацыях: “Праваабарончая дзейнасць”, “Журналістыка” і “Асоба”.

Па традыцыі прэміі пераможцам ўручылі лаўрэаты мінулых гадоў. Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі павіншаваў з узнагародай Валерыя Шчукіна, пераможцу ў намінацыі “Асоба”. Журналістка Радыё “Свабода” Алена Панкратава уручыла Ганаровы дыплом і бел-чырвона-белыя кветкі ў намінацыі “Журналіст года” журналісту “Еўрарадыё” Зміцеру Лукашуку, а кіраўнік “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова ўзнагародзіла “Праваабаронцу года” Валянціна Стэфановіча.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч у сваёй прамове пасля ўзнагароджання сказаў, што “хацеў бы прысвяціць гэтую прэмію Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, бо многае з таго, што здзейснена ў галіне абароны правоў чалавека было б немагчыма без нашай каманды, у якой працую і я ўжо 17 гадоў. На сваім шляху мы бачылі рознае, існавалі ў рознай якасці, і як зарэгістраваная арганізацыя, і без рэгістрацыі. Улады таксама паступалі з намі па-рознаму, а самыя цяжкія часіны, якія я памятаю, гэта 2011 год, калі быў арыштаваны наш старшыня Алесь Бяляцкі, які знаходзіўся ў турме. Я выдатна ведаю, што нягледзячы на тое, што ўлады робяць выгляд, што нас няма, што мы існуем недзе ў андэграундзе, яны ўсё адно прыслухоўваюцца да таго, што мы кажам, я ведаю, што яны чытаюць тое, што мы пішам і я ведаю, што яны выконваюць тое, што мы патрабуем, апошні прыклад – вызваленне палітычных вязняў.

Таксама я хацеў бы прысвяціць гэтую прэмію Марэку Навіцкаму, якога з намі няма. Гэта той чалавек, які сфармаваў мяне як праваабаронцу, бо ў нашых універсітэтах правам чалавека ня вучаць, гэта абсалютна рознае разуменне. Марэк Навіцкі сфарміраваў касцяк праваабарончага руху ня толькі ў Беларусі і ўклаў у яго той сэнс, якім мы кіруемся ў сваёй паўсядзённай працы”.

Вядучая цырымоніі ўзнагароджання праваабаронца Людміла Гразнова, адзначыла: “У дзяржавы ёсць шмат  прэмій. І мы радыя, што зараз і грамадзянская супольнасць мае магчымасць уганараваць людзей, якія вызначаюцца сваёй дзейнасцю ў розных галінах”.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам” (Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко). 

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год
28 кастрычніка 2025, 13:12
Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год
Беларускія праваабаронцы штогод адзначаюць тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі.
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 снежня 2024, 12:34
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 снежня 2024, 11:45
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 лістапада 2024, 12:58
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці