Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс

21 жніўня 2023, 14:22
Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс

Беларуская моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва «Гэта База» запускае набор на анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека.

На курсе ты даведаешся:

  • Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое, і як яны працуюць

  • На якой філязофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць

  • Што такое свабода слова і ці можа яна быць абмежавана

  • Ці мусіць прымяняцца смяротнае пакаранне як вышэйшая мера пакарання

  • Што можна рабіць пры парушэнні правоў. Лакальныя і больш шырокія дзеянні для кожнага і кожнай

Для каго праграма

Запрашаюць беларускую моладзь, актывіст_ак, студэнт_ак і супрацоў_ніц НДА. А таксама усіх, хто не былі раней звязаны з тэмай правоў чалавека і жадаюць пазнаёміцца з ёй.

Фармат курса

Цябе чакае 9 заняткаў, 7 з якіх – заняткі з эксперт_камі. Гэта не лекцыі: падчас сустрэч будуць практыкаванні, абмен ідэямі і дыскусіі. Ініцыятыва падтрымлівае прынцыпы нефармальнай адукацыі і прапануе вучыцца разам праз агульны досвед і інтэрактыўныя актыўнасці ў групах.

Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі! Калі ласка, ацані свае магчымасьці па часе і высілках, якія ты можаш ўкласці ў навучанне.

Трэнер курса – Валдзіс Фугаш, сузаснавальнік Human Constanta.

Расклад заняткаў

Заняткі будуць праходзіць штосераду а 19:00 (па Менску). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

  • 04.09 Знаёмства

  • 06.09 Гісторыя правоў чалавека

  • 13.09 Архітэктура правоў чалавека

  • 20.09 Як (не)працуюць правы чалавека

  • 27.09 Свабода выказвання меркавання і ейныя абмежаванні

  • 04.10 Інклюзія і роўнасць

  • 11.10 Смяротнае пакаранне

  • 18.10 Дзеянні пры парушэнні правоў

  • 25.10 Падсумаванне вынікаў курса

Заяўкі на курс прымаюцца праз форму. Дэдлайн – 26 жніўня.

Па ўсіх пытаннях смела пішы на hetaposta@gmail.com ці ў прыватныя паведамленні Instagram.

Глядзiце таксама

Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
10 кастрычніка 2024, 09:23
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
Лекция Екатерины Шульман (политолога, специалиста по законотворчеству) для беларусских правозащитников.
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
04 верасня 2024, 13:40
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
Паказваем на прыкладзе стварэньня новага закону аб адвакатуры.
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 сакавіка 2024, 12:34
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
20 снежня 2023, 12:46
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
17 і 18 лістапада 2023 года ў Вільні адбылася канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека, арганізаваная супольна Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі шаснаццаці грамадзкіх арганізацыяў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці