У Мінску прайшло ўручэнне прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці

09 снежня 2016, 16:55
У Мінску прайшло ўручэнне прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці

9 снежня ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці.

З 2008 года прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: праваабаронцу года, лепшаму журналісту года, лепшаму адвакату года (да 2015 г.), а сёлета была ўпершыню уручаная прэмія ў намінацыі на лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года. Так, першым лаўрэтам ў новай намінацыі стаў інтэрнэт-часопіс Журнал “Имена”. Рэдакцыя прысвяціла сваю перамогу Клубнаму дому “Адкрытая душа”, што ажыццяўляе сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю і падтрымку асоб з псіхічнымі захворваннямі.
Таксама сёлета ўзнагароды і віншаванні ад Жанны Літвіной атрымалі адразу два журналісты – Адар’я Гуштын ды Зміцер Дрозд.
Праваабаронцам года прызнаны Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офис по правам людей с инвалидностью.

На ўручэнні прэміі прысутнічаў самы вядомы беларускі дысідэнт савецкіх часоў – Міхась Кукабака. У межах мерапрыемства прайшла прэзентацыя дакументальнай кнігі “Міхась Кукабака”, што змясціла ў сабе артыкулы, інтэрв’ю і лісты.

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава віншуе пераможцаў прэміі і жадае ім плёну і поспехаў у далейшай працы!

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
06 студзеня 2026, 10:52
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 снежня 2025, 21:00
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 снежня 2025, 17:00
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці