Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатар_ку пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By.
Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): 60 %
Месцазнаходжанне: Вільня, Літва (па дамоўленасці – дыстанцыйна)
Пачатак працы: верасень-кастрычнік 2023 г.
Узровень заробку: ад 900 €/месяц (пры 60% занятасці) да аплаты падаткаў, у залежнасці ад вопыту і кампетэнцыяў.
Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Кароткае апісанне пазіцыі
каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By адказвае за паўнавартаснае і своечасовае функцыянаванне адукацыйных мерапрыемстваў і актыўнасцяў для выпускнікоў праграмы ILIA-By, забяспечвае арганізацыйныя, адміністрацыйныя, лагістычныя і тэматычныя аспекты праграмы, суправаджэнне ўдзельнікаў. Каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By падпарадкоўваецца менеджэру ILIA-By.
АБАВЯЗКІ:
● удзельнічаць у падрыхтоўцы адукацыйных мерапрыестваў і забеспячэнні іх рэалізацыі;
● забяспечваць камунікацыю з экспертамі для ўдзелу ў мерапрыемствах;
● забяспечваць кантроль за лагістычнай часткай праграмы для ўдзельнікаў мерапрыемстваў;
● забяспечваць збор зваротнай сувязі ўдзельнікаў, справаздач пасля правядзення адукацыйных мерапрыемстваў;
● забяспечваць каардынацыю выпускнікоў у адукацыйных мерапрыемствах (воркшопах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.)
● сумесна з экспертам вучэбнай праграмы, аказваць выпускнікам метадычную дапамогу па выкарыстанні імі міжнародных стандартаў правоў чалавека, пры неабходнасці - аказваць кансультацыйную дапамогу;
● арганізоўваць выданне зборнікаў і навучальных дапаможнікаў у рамках ILIA-By;
● арганізоўваць збор і падрыхтоўку звестак для справаздач па праектах;
● удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак;
● забяспечваць фактычнае правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў;
● выконваць іншыя функцыі ў межах працы выканаўчай каманды праграмы ILIA-By.
ПАТРАБАВАННІ:
Вышэйшая юрыдычная або іншая гуманітарная адукацыя; пераважна – дадатковая адукацыя ў сферы правоў чалавека ў межах праграм нефармальнай адукацыі.
ВЕДЫ, НАВЫКІ І ЗДОЛЬНАСЦІ:
● агульныя веды ў сферы правоў чалавека;
● веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, і ў прыватнасці права на свабоду асацыяцыяў, свабоду выказвання, свабоду мірных сходаў, і права быць праваабаронцам;
● інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, адвакатуры, судова-прававых рэформах, заканадаўчай дзейнасці ў Беларусі;
● арганізацыйныя навыкі – планаванне, каардынацыя, імплементацыя праектаў;
● выдатнае валоданне беларускай і рускай мовамі, пажадана – валоданне ангельскай мовай.
ТЭХНІЧНЫЯ НАВЫКІ
● устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice (MS Word, MS Excel і адпаведнікі), паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі;
● пераважна: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.
ДОСВЕД
● досвед абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным/міжнародным узроўні;
● досвед каардынатарскай або арганізацыйнай працы, у тым ліку каардынацыя праектаў ў арганізацыі/ініцыятыве грамадзянскай супольнасці;
● досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Калі ласка, дасылайце вашыя рэзюмэ разам з матывацыйным лістом на адрас education@belhumanrights.house, пазначыўшы ў радку “Тэма”, што гэта заяўка на пасаду каардынатара навучальнай праграмы ILIA-By. Кандыдаты_кі, чыэ рэзюме адпавядаюць умовам вакансіі, будуць запрошаныя на інтэрв'ю.
Па любых пытаннях аб вакансіі, калі ласка, звязвайцеся з намі толькі па электроннай пошце education@belhumanrights.house.