Вакансія: Мэнэджэр накірунку "Абарона і падтрымка"

29 сакавіка 2023, 11:37
Вакансія: Мэнэджэр накірунку "Абарона і падтрымка"

Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): 70-100 %

Месца: Вільнюс, Літва 

Пачатак працы: можна прыступаць адразу.

Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Узровень заробку: 1300-1700 €/месяц (пры 100% занятасці) пасля  аплаты падаткаў, у залежнасці ад досведу і кампетэнцыяў.

Аб арганізацыі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца сябрам Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых няўрадавых арганізацый у 16 дамах розных краінаў. БДПЧ дзейнічае ў чатырох стратэгічных кірунках: адукацыя ў сферы правоў чалавека, узмацненне патэнцыяла праваабарончых  арганізацый, абарона і падтрымка праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій, міжнароднае адвакатаванне.


Кароткае апісанне пазіцыі: мэнэджэр/кіраўнік накірунку “Абарона і падтрымка” адказвае за планаванне, развіццё, агульную каардынацыю і рэалізацыю дзейнасці ў пазначаным накірунку, які ўключае некалькі больш вузкіх паднакірункаў. Праца ў рамках паднакірункаў ажыццяўляецца і каардынуецца адпаведнымі спецыялістамі і каардынатарамі. Пры неабходнасці, мэнэджэр дапамагае ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці. Дзейнасць ажыццяўляецца паводле стратэгічнага і аператыўнага планаў працы, а таксама асобных праектаў, у якіх мэнэджэр можа выконваць адпаведныя кіраўнічыя функцыі. Мэнэджэр падпарадкоўваецца выканаўчаму дырэктару БДПЧ і праграмнаму мэнэджэру.

АБАВЯЗКІ

  • Ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам БДПЧ і калегамі займацца стратэгічным планаваннем і развіццём праграмы дзейнасці накірунку;

  • рыхтаваць аператыўныя (гадавыя) планы і справаздачы аб працы па накірунку; 

  • удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак і напісанні справаздачаў па праектах , у межах якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку, і супольна з выканаўчым дырэктарам і праграмным спецыялістам весці камунікацыю з донарамі;

  • выконваць функцыі мэнэджэра праектаў, у рамках якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку;

  • адказваць за падрыхтоўку, актуальны стан і выкананне палітыкаў і палажэнняў, згодна з якімі ажжыцяўляецца дзейнасць у рамках накірунку;

  • каардынаваць дзейнасць персаналу (каардынатараў і спецыялістаў), адказнага за паднакірункі, што ўваходзяць у накірунак “абарона і падтрымка”, аказваць дапамогу ў выкананні іх задачаў;

  • рыхтаваць інфармацыю і ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам БДПЧ па пытаннях рэалізацыі працы па накірунку;

  • пры патрэбе, удзельнічаць у працы камітэтаў і іншых органаў, што прымаюць калегіяльныя рашэнні, датычныя аказання паслуг і дапамогі ў рамках накірунку;

  • арганізоўваць і праводзіць рабочыя сустрэчы персаналу накірунку і паднакірункаў;

  • ажыццяўляць прэзэнтатыўныя функцыі ад імя накірунку і паднакірункаў;

  • арганізоўваць і ажыццяўляць маніторынг і ацэнку праграмы (унутраную і вонкавую) ва ўзаемадзеянні з праграмным мэнэджэрам;

  • узаемадзейнічаць з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі БДПЧ па пытаннях рэалізацыі дзейнасці ў рамках накірунку;

  • выконваць іншыя функцыі ў межах арганізацыйнага і зместавага суправаджэння дзейнасці ў рамках накірунку.

ПАТРАБАВАННІ

Кандыдат мусіць мець вышэйшую юрыдычную або іншую гуманітарную адукацыю; пажадана таксама – дадатковую адукацыю ў сферы правоў чалавека, валодаць ангельскай мовай на дастатковым для працы ўзроўні. 

ВЕДЫ, НАВЫКІ І ЗДОЛЬНАСЦІ 

  • Агульныя веды ў сферы правоў чалавека;

  • Веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, а таксама права на свабоду асацыяцый, свабоду меркавання, свабоду мірных сходаў, і, у прыватнасці, права быць праваабаронцам;

  • інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці;

  • арганізацыйныя навыкі – планаванне, дэлегаванне, праграмнае развіццё;

  • кіраванне праектамі ў некамерцыйнай сферы (практычны досвед – ад 3 гадоў);

  • выдатнае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі.

ТЭХНІЧНЫЯ НАВЫКІ 

  • Устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice, паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі; 

  • пажадана: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.

ДОСВЕД

  • Досвед кіраўнічай або мэнэджэрскай працы, у тым ліку кіравання праектамі ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці; 

  • досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;

  • досвед абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Зацікаўленых просім даслаць CV і матывацыйны ліст (на беларускай, рускай ці ангельскай мове) на адрас  director@belhumanrights.house з пазнакай назвы вакансіі “Мэнэджэр абароны і падтрымкі” ў тэме.

Таксама пазначце, калі ласка, прынамсі адну асобу, якая магла б даць рэкамендацыю вашай кандыдатуры, з кантактамі (e-mail, мабільны нумар, мэсэнджэры).

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці