Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў

30 лістапада 2018, 16:54
Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

Так, у намінацыі “Праваабронца года” у спіс увайшлі:

Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі;

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП;

Наста Лойка, Human Constanta.

У намінацыі “Журналіст года” вылучаныя:

Таццяна Каравянкова, БелаПАН;

Ірына Леўшына, БелаПАН;

Аляксандр Тамковіч, “Свабодныя навіны”.

За званне найлепшай “Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы года” будуць змагацца:

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”;

Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Брэсце.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 10 снежня 2018 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.


Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.

Падрабязней аб прэміі

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
06 студзеня 2026, 10:52
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 снежня 2025, 21:00
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 снежня 2025, 17:00
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці