«Я заўсёды быў супраць». Лідар гурта «Машына часу» далучыўся да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»

11 кастрычніка 2023, 11:44
«Я заўсёды быў супраць». Лідар гурта «Машына часу» далучыўся да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»

10 кастрычніка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары, таму праваабаронцы працягваюць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Да яе далучаецца ўсё больш людзей, у тым ліку вядомых дзеячаў з розных краінаў. У гэты раз кампанію падтрымаў вядомы музыка, грамадскі дзеяч і лідар гурта "Машына Часу" Андрэй Макарэвіч.

"Я ўвогуле лічу, што чалавек не мае права пазбаўляць іншага чалавека жыцця. Гэта не яго прывілей. Яны шмат на сябе бяруць. Таму я заўсёды быў супраць [смяротнага пакарання] і супраць застаюся", — выказаўся праваабаронцам лідар гурта "Машына часу".

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда адзначае, што важна працягваць казаць пра смяротнае пакаранне і ў сённяшнім кантэксце рэпрэсій у Беларусі. Таму падтрымка кампаніі з боку беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці вельмі важная, каб павялічыць шанцы быць пачутымі.

Каардынатар кампанііКаардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда і праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч (цяпер палітзняволены) на фестывале ў Мінску "Рок за жыццё" ў 2019 годзе

"Наяўнасць смяротнага пакарання ў сучаснай Беларусі — важны паказчык той сістэмы гвалту і рэпрэсій, якая існуе ў нашай краіне. Вельмі важна гаварыць і нават крычаць пра тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І дзякуй усім беларусам і беларускам, якія падтрымліваюць нас, гавораць і дзейнічаюць", — кажа праваабаронца Андрэй Палуда.

Арыгінальная публікацыя на сайце кампаніі "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці