26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.
Улады злоўжываюць магчымасцямі крымінальнага заканадаўства і ўжываюць да пратэстоўцаў і іншадумцаў празмерна жорсткія меры адказнасці, звязаныя з пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін за здзяйсненне дзеянняў, якія не пацягнулі цяжкіх наступстваў.
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Яўгена Сарокі, Уладзіслава Браўэра, Аляксандра Апановіча, Дзмітрыя Шахнова, Вадзіма Жукоўскага, Валерыя Жукава, Віялеты Вярбіцкай, Аляксандра Мазурына з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі.
Мы заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Марыны Луц, Крысціны Лапкоўскай, Арцёма Кухаронка, Аляксандра Баркуна, Ганны Папай, Івана Каваленкі, Івана Качанова з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.