Заклікаем спыніць пакаранне грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, асуджанага да расстрэлу ў Беларусі

29 ліпеня 2024, 09:59
Заклікаем спыніць пакаранне грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, асуджанага да расстрэлу ў Беларусі

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр "Вясна" і ніжэйпадпісаныя арганізацыі заклікаюць улады Беларусі скасаваць смяротны прысуд грамадзяніну Нямеччыны Рыку Крыгеру, асуджанаму да расстрэлу ў Беларусі 24 чэрвеня 2024 года.

Мінскі абласны суд 24 чэрвеня асудзіў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера да смяротнага пакарання шляхам расстрэлу. Як паведаміў Праваабарончы цэнтр "Вясна", Крыгера, былога супрацоўніка Нямецкага Чырвонага крыжа, абвінавачваюць, у прыватнасці, у "найміцтве", "тэрарызме", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і "наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін". Падрабязнасці справы і дакладныя абвінавачванні невядомыя, аднак 19 ліпеня Міністэрства замежных справаў Германіі пацвердзіла інфармацыю аб смяротным прысудзе.

Паводле звестак "Вясны", Рыка Крыгера затрымалі ў кастрычніку 2023 года. 24 чэрвеня 2024 года падчас судовага працэсу, які часткова праходзіў у закрытым рэжыме, яго асудзілі да смяротнага пакарання. Дагэтуль невядома, ці абскардзіў Крыгер прысуд. Раней улады Беларусі і навінавыя агенцтвы нічога не паведамлялі пра гэтую справу.

Справа Крыгера – першае вядомае абвінавачванне ў "найміцтве" ў Беларусі. Паводле некаторых звестак, працэс можа быць звязаны з дзейнасцю палка Кастуся Каліноўскага – беларускага добраахвотніцкага вайсковага падраздзялення ў складзе Узброеных сіл Украіны, што ваюе супраць расейскага войска ва Украіне.

Як адзначае "Вясна", якая адсочвае ўжыванне смяротнага пакарання ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", гэта першы выпадак калі замежны грамадзянін асуджаны да смяротнага пакарання ў гэтай краіне з пачатку кампаніі ў 2009 годзе.

Беларусь – адзіная дзяржава Еўропы, якая дагэтуль ужывае смяротнае пакаранне, у тым ліку за такія злачынствы як тэрарызм, дзяржаўная здрада ці некаторыя міжнародныя злачынствы. Смяротнае пакаранне ў Беларусі ўжываюць выключна ў дачыненні да мужчын. У святле грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, многія з якіх могуць быць кваліфікаваныя як злачынствы супраць чалавечнасці, уключна з "шматлікімі ды сістэматычнымі парушэннямі правоў на належную працэдуру і на справядлівае судовае разбіральніцтва" ў беларускіх судах, зафіксаваныя УВКПЧ, ужыванне смяротнага пакарання выклікае асаблівую трывогу.

FIDH, "Вясна" і ніжэйпадпісаныя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць пакаранне Рыка Крыгера, незалежна ад абвінавачванняў, і цалкам выконваць міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі ў галіне правоў чалавека, уключна з правам на жыццё, правам на свабоду ад катаванняў і жорсткага абыходжання, а таксама правам на судовую абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва.

FIDH як адзін з заснавальнікаў сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання (WCADP) і чалец яе кіруючага камітэта, "Вясна" і ніжэйпадпісаныя арганізацыі, рашуча выступаюць супраць смяротнага пакарання за ўсе злачынствы і пры любых абставінах. Арганізацыі нагадваюць, што смяротнае пакаранне па сутнасці ўяўляе сабой катаванні і жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць пакаранне ды заклікаюць беларускія ўлады ўвесці мараторый і працягнуць працу па адмене смяротнага пакарання.

Падпісанты:

Belarusian Helsinki Committee
Belarusian Human Rights House
European Exchange
International Bar Association’s Human Rights Institute (IBAHRI)
Libereco – Partnership for Human Rights
Östgruppen
People in Need
Respect-Protect-Fulfill
Viasna
World Organisation Against Torture (OMCT)

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)
30 ліпеня 2025, 11:16
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)
Пра факты палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці