Затрыманыя журналісты "Белсат" і "Радыё Свабода", а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі

20 ліпеня 2021, 17:56
Затрыманыя журналісты "Белсат" і "Радыё Свабода", а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 20 ліпеня 2021 г.

29 чэрвеня ў Беларусі была затрымана і змешчана пад варту эксперт у сферы дзяржкіравання SYMPA, вядомая прадстаўніца экспертна-аналітычнай супольнасці Беларусі Таццяна Кузіна. 30 чэрвеня пасля ператрусу затрымана і змешчана пад варту Валерыя Касцюгава - палітолаг, аналітык, рэдактар рэсурсу "Наше мнение".

16 ліпеня пасля ператрусаў былі затрыманыя журналісты "Радыё Свабода" Алег Груздзіловіч, Інэса Студзінская і Алесь Дашчынскі, якія шмат гадоў прапрацавалі ў гэтым СМІ, вядомыя па матэрыялах, што асвятляюць найважнейшыя грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, а таксама журналісты Ганна Галёта з тэлеканала "Белсат" і Ігар Ільяш.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, заяўляем: на працягу доўгага часу ўлады Беларусі мэтанакіравана праводзяць палітыку абмежавання правоў і свабод, падвяргаючы рэпрэсіям прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і абмяжоўваючы магчымасці грамадзян свабодна шукаць і атрымліваць інфармацыю. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года гэты працэс імкнецца да крытычнай кропкі: уладамі дэманстратыўна душыцца любое іншадумства, а любыя дзеянні, якія маюць легітымныя мэты ў адпаведнасці з артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах – права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў, права на свабоднае выказванне свайго меркавання, уключаючы свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова або шляхам друку або мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі па свайму выбару, становяцца падставай для адвольнага крымінальнага пераследу.

Мы падкрэсліваем, што абмежаванне права ў адпаведнасці з арт. 19 МПГПП дапускаецца выключна для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб і для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва.

Мы падзяляем пазіцыю, у адпаведнасці з якой "усе правы чалавека ўніверсальныя, непадзельныя, ўзаемазалежныя і ўзаемазвязаны. Гэтая ўзаемазалежнасць становіцца вельмі відавочнай падчас дыскусіі аб тым, як права на свабоду слова суадносіцца з іншымі правамі чалавека. Рэалізацыя права на свабоду выказвання меркаванняў робіць магчымымі жывыя, шматгранныя дэбаты па пытаннях, якія цікавяць грамадства, агучваюць розныя падыходы і пункты гледжання. Павага да свабоды выказвання гуляе вырашальную ролю ў забеспячэнні дэмакратыі і ўстойлівага развіцця чалавечага патэнцыялу і садзейнічае ўсталяванню міру і бяспекі на зямлі".

Разам з тым, з трывогай канстатуем, што прагрэсіўны і дэмакратычны падыход да рэалізацыі права па артыкуле 19 МПГПП у Беларусі выцясняецца агрэсіўнай дзяржаўнай прапагандай, навязваючай афіцыйную ідэалогію, якая распальвае нянавісць у дачыненні да іншадумства, альтэрнатыўных палітычных пазіцый і пераваг і асобных сацыяльных груп.

Такім чынам, мы лічым, што пазбаўленне волі Таццяны Кузінай, Валерыі Касцюгавай, Алега Груздзіловіча, Інэсы Студзінскай, Алеся Дашчынскага, Ігара Ільяша, Ганны Галёты было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, гарантаванай Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны вязень", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Таццяну Кузіну, Валерыю Касцюгаву, Алега Груздзіловіча, Інэсу Студзінскую, Алеся Дашчынскага, Ігара Ільяша, Ганну Галёту і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

"Ініцыятыва FORB".

Глядзiце таксама

Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
01 мая 2025, 10:10
Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Ляўковіча, Андрэя Філіна, Уладзіміра Цыбульскага, Ірыну Суржык, Дзмітрыя Іванчыкава, Андрэя Лагвіненку, Таццяну Шымко, Сяргея Зелянкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
30 красавіка 2025, 11:13
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна сітуацыі ў Сербіі.
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
30 красавіка 2025, 09:57
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
22 красавіка 2025, 09:43
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Карыну Фасевіч, Дзмітрыя Руткевіча, Паўла Баркуна, Захара Шарко, Аляксея Шпакоўскага, Яўгена Мілянкевіча, Аляксандра Шэлепня і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці